Вы тут

Анатолю Бутэвічу — семдзесят


Юбіляр не дае сабе скідак на ўзрост і працуе не менш, чым раней: шчыруе на літаратурнай ніве, даследуе беларускую гісторыю, займаецца аховай гістарычных і культурных помнікаў. Яго аўтарытэт прызнаны ў розных галінах, а заўсёдная неабыякавасць, што прадвызначыла грамадскую дзейнасць, стала складнікам пажыццёва прысвоенага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.


Ана­толь Бу­тэ­віч прэ­зен­туе чы­та­чам «Звяз­ды» сваю кні­гу «Та­ям­ні­цы Ня­свіж­ска­га зам­ка».

Але з досведам у кожнага фарміруецца ўласнае бачанне таго, што сапраўды каштоўнае: для Анатоля самай дарагой і нечаканай падзеяй застаецца прысваенне звання «Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа». Анатоль Бутэвіч нарадзіўся блізу гэтага старажытнага горада. Хоць ад маленькага хутара Язавец, дзе калісьці гаспадарылі яго бацькі і дзяды, не засталося нават следу, у кнігах Бутэвіча ёсць гісторыя гэтай зямлі. Уласна кнігі і надзялілі даследчыка грамадзянствам малой радзімы — Нясвіжскага краю.

У Бы­ха­ве ка­ля ма­ну­мен­таль­на­га зна­ка «Бар­ку­ла­баў­скі ле­та­піс».

Юбіляр, чыя дзейнасць выходзіць нават за межы Беларусі, — Анатоль Бутэвіч працуе ў складзе Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, — апроч іншага, адзначаны ганаровым знакам Беларускага фонду культуры. Дзе значыцца: «Рупліўцу. Стваральніку».

У час між­на­род­най экс­пе­ды­цыі «Да­ро­га да свя­ты­няў».

Сябры, знаёмыя і аматары творчасці Анатоля Бутэвіча маюць падставу павіншаваць юбіляра словамі яго любімага героя Кастуся Каліноўскага: «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна!»

Са сва­і­мі чы­та­ча­мі на твор­чым ве­ча­ры.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: То ўзаемна!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.