Вы тут

Аплаціць камуналку можна за пару хвілін


З чэрвеня ў паштовыя скрынкі ў Беларусі прыходзяць квіткі на аплату камунальных паслуг, у правым верхнім куце якіх нанесены QR-код. З яго дапамогай за лічаныя хвіліны можна аплаціць выстаўлены рахунак як праз мабільную праграму, так і на пошце.


Што такое QR-код?

Гэта англамоўная абрэвіятура ад слоў Quісk Rеsроnsе Соdе. У перакладзе гэта азначае «код хуткага рэагавання». Фактычна гэта — разнавіднасць штрыхкода, якую счытвае спецыяльная праграма-сканер. Як правіла, выкарыстоўваюцца яны ў смартфонах. QR-код утрымлівае ў сабе інфармацыю аб аб'екце, да якога ён прывязаны. Як правіла, гэта тэкставая інфармацыя. QR-код складаецца з чорных квадратаў у квадратнай сетцы на белым фоне. Па гарызанталі і вертыкалі ў яго «зашыты» шаблоны, якія і ўтрымліваюць у сабе зашыфраваны тэкст. Упершыню QR-код быў прадстаўлены ў 1994 годзе.

Паспрабуем аплаціць камуналку па-новаму. Камера просценькага смартфона падносіцца блізка, але не ўшчыльную (аптымальна на адлегласць у 8—10 сантыметраў) да выявы QR-кода. Запускаем сканер кода — у маім выпадку дадатак ужо ішоў «у камплекце» аперацыйнай сістэмы тэлефона, але нават калі гэтага і няма, то можна яго спампаваць абсалютна бясплатна ў краме Gооglе Рlау Mаrkеt. Адна-дзве секунды — і на экране з'яўляецца спасылка, па якой трэба перайсці да аплаты. Два пацвярджальныя націскі — і перада мной з'яўляецца асабісты рахунак, а таксама поле, дзе трэба ўвесці даныя з лічыльнікаў гарачай і халоднай вады. Далей кіруюся інструкцыямі, якія з'яўляюцца на экране. Націскаю віртуальную кнопку «Аплаціць» — і ўсё, працэс завершаны. Уся праца заняла не больш за тры хвіліны. І не трэба кудысьці выходзіць з дому.

Але што рабіць тым, хто, напрыклад, смартфона не мае, ці пажылым людзям, якім з прычыны ўзросту ўжо складана засвойваць новыя тэхналогіі? Рашэнне знойдзена. Ужо з чэрвеня аплаціць рахунак за камунальныя паслугі з дапамогай новай тэхналогіі можна будзе і ў некаторых паштовых аддзяленнях у Мінску. Сканерамі QR-кодаў будзе абсталявана ў іх як мінімум адно працоўнае месца. Што трэба будзе зрабіць для аплаты? Проста перадайце аператару квітанцыю з кодам. З дапамогай сканера аператар счытае зашыфраваную ў кодзе інфармацыю і прыступіць да апрацоўкі плацяжу. Прычым зробіць гэта значна хутчэй, чым па традыцыйнай схеме. У чым сакрэт эканоміі часу? Аператару не давядзецца кожны раз набіраць з нуля лічбы асабістага рахунку. Гэтая работа робіцца вельмі пільна, каб не пераблытаць рахунак, і таму можа крыху расцягвацца па часе.

Мяркуецца, што з цягам часу такіх «прасунутых» аддзяленняў будзе больш.

Цяпер магчымасць аплаты з дапамогай QR-кода даюць сваім кліентам Белінвестбанк і БТА-Банк. Іншыя банкі ўжо разглядаюць магчымасць дадавання неабходных функцый у свае мабільныя праграмы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.