Вы тут

«Белпошта» аддрукавала спецыяльны канверт у гонар Спартака Мірановіча


Легендарны трэнер гандбольнай каманды «СКА-Мінск» Спартак Мірановіч 20 чэрвеня святкуе 80-годдзе. 40 гадоў — з 1976-га па 2016 год — ён аддаў сталічнай дружыне. І не без поспеху — у паслужным спісе СКА тры перамогі на Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў, двойчы — Суперкубак, шэсць разоў — чэмпіянат СССР і тры — Кубак СССР. У 1986 годзе Спартак Пятровіч стаў на чале зборнай СССР па гандболе, якая прывезла праз два гады з ХХІV Алімпійскіх гульняў у Сеуле медаль найвышэйшай пробы.


Ужо ў часы незалежнай Беларусі армейцы пад кіраўніцтвам Спартака Мірановіча выйгралі дзесяць разоў чэмпіянат краіны, шэсць разоў станавіліся найлепшымі ў Кубку Беларусі і неаднаразова заваёўвалі Кубак Балтыйскай лігі.

Працуе ў Мінску і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, якая носіць імя праслаўленага трэнера. Да юбілею заслужанага трэнера БССР і СССР «Белпошта» аддрукавала спецыяльны мастацкі маркіраваны канверт. На ім адлюстраваныя лагатып гандбольнага клуба «СКА-Мінск», партрэт Спартака Мірановіча і выявы гульцоў клуба.

Канверт аддрукаваны тыражом 30 тысяч экзэмпляраў. Памятнае гашэнне адбудзецца 20 чэрвеня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска, што знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай, 16. Дзеля гэтага Міністэрства сувязі і інфарматызацыі запускае ў абарачэнне памятны спецыяльны штэмпель.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».