Вы тут

Якія паводзіны ў замежнай валюты, а менавіта ў долара?


У мінулы аўторак сталі вядомыя вынікі пасяджэння Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Як і меркавалі эксперты, працэнтную стаўку павысілі на 0,25 % да 2,00 %. Пасля чаго прагучаў прагноз па далейшай манетарнай палітыцы. Долар, аднак, зніжаецца на пазабіржавым рынку Форэкс, нягледзячы на аптымізм рэгулятара. Што пайшло не так?


Каментарый дае фінансавы кансультант Міхаіл Грачоў:

— Сапраўды, камітэт па адкрытых рынках Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША па выніках двухдзённага пасяджэння прыняў рашэнне аб чарговым павышэнні працэнтнай стаўкі. Магчымасць такога развіцця падзей ацэньвалася як вышэйшая за 90 %, што, уласна, і здарылася. Крыху пазней з каментарыем па рашэнні рэгулятара выступіў старшыня ФРС Джэром Паўэл. Яго выступленне рынкі расцанілі негатыўна, што прывяло да паслаблення долара.

Джэром Паўэл пацвердзіў, што рэзервовая сістэма гатовая ў бягучым годзе правесці яшчэ два цыклы павышэння стаўкі, пры гэтым ён адзначыў, што паказчык інфляцыі далёкі ад мэтавага значэння. Сёння індэкс долара зніжаецца.

На беларускім валютным рынку долар таксама знаходзіцца ў мінусе (-0,53 %), што адлюстроўвае агульную тэндэнцыю. Акрамя таго, днямі адбудзецца пасяджэнне яшчэ аднаго буйнога ўдзельніка сусветнага фінансавага рынку — Еўрапейскага цэнтральнага банка, ад якога таксама чакаюць важных рашэнняў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».