Вы тут

Футбол. Расія перамагла Егіпет і практычна выйшла ў плэй-оф


Свята на вуліцы гаспадароў чэмпіянату свету даволі эфектна працягнулася – у другім матчы групавога турніру ў групе А каманда Расіі перамагла зборную Егіпта з лікам 3:1.


Настрой у расіян быў залімітавы, яны адразу пачалі атакаваць вароты егіпцян актыўна і небяспечна. У першым тайме гаспадарам забіць не ўдалося, але другі атрымаўся багатым на галы. Актыўнасць расійскіх нападаючых спачатку прывяла да аўтагола Ахмеда Фатхі, а потым перавагу расіян падвоіў лепшы гулец матча Дзяніс Чэрышаў. Трэці мяч, даволі прыгожы па выкананіі, забіў Арцём Дзюба.

Егіпцяне адкрылі лік сваім галам на турніры толькі з пенальці – Махамед Салах, які ўсё ж выйшаў у асноўным саставе, забіў свой гол. Але ён так і застаўся для егіпцян адзіным у матчы. Нападаючы “Ліверпуля” пастаянна пагражаў варотам расіяні вёў за сабой каманду, але абаронцы вельмі сачылі за зоркай англійскай прэм’ер-лігі і практычна нічога небяспечнага для сваіх варот, акрамя аднаго пенальці, не дазволілі яму стварыць.

8:1 – такая розніца мячоў расіян за першыя дзве гульні, і дзве перамогі амаль забяспечылі гаспадарам выхад у 1/8 фіналу. Перашкодзіць ім гэта зрабіць можа толькі каманда Саудаўскай Аравіі, калі атрымае перамогі над Уругваем і Егіптам, але такі варыянт хіба з вобласці фантастыкі. Праўда, у 1/8 фіналу каманду Расіі будуць чакаць Партугалія або Іспанія, але пакуль на вуліцы гаспадароў чэмпіянату свету вялікае свята, якое яны сапраўды заслужылі сваёй гульнёй.

Іван КУПАРВАС

Фота rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».