Вы тут

Сёння ў Мінску адкрыецца рэканструяваны стадыён «Дынама»


Увечары 21 чэрвеня ў Мінску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё нацыянальнага Алімпійскага стадыёна «Дынама». Прамую трансляцыю з месца падзей а 19 гадзіне пачне спартыўны тэлеканал «Беларусь 5».


У спартыўнай праграме заяўлены лёгкаатлетычная эстафета сярод выхаванцаў спартыўных школ з усіх рэгіёнаў краіны — кандыдатаў на ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы 2018 года і Юнацкіх Алімпійскіх гульнях-2018, а таксама першы футбольны матч паміж зборнай камандай “Дынама” (Мінск, Брэст) і зборнай клубаў чэмпіяната Беларусі па футболе. Акрамя таго, першых наведнікаў стадыёна чакае насычаная музычная праграма з удзелам папулярных беларускіх выканаўцаў, узорнага аркестру Міністэрства абароны Беларусі, Дзяржаўнага ансамблю танцу і іншых калектываў. Завершыцца мерапрыемства феерверкам.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.