Вы тут

У Мінску пасля абнаўлення адкрыўся легендарны стадыён «Дынама»


Вечарам у чацвер легендарны стадыён «Дынама» пасля абнаўлення прыняў сваіх першых гледачоў. Спартыўная арэна, на якой барэц Аляксандр Мядзведзь запаліў агонь на Алімпіядзе-80 (дарэчы, чаша алімпійскага агню пасля рэканструкцыі захавалася), цяпер абсталявана па-сучаснаму і гатова прымаць спаборніцтвы высокага ўзроўню. Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця «Дынама».


«Яго багатая гісторыя напоўнена гучнымі і вялікімі імёнамі, яскравымі перамогамі, незабыўнымі момантамі саперніцтва куміраў розных пакаленняў», — сказаў Прэзідэнт Беларусі. Ён нагадаў, што стадыён быў упершыню адкрыты ў 1934 годзе і адразу стаў галоўным спартыўным аб'ектам краіны. «Падчас Вялікай Айчыннай арэна была поўнасцю знішчана. Для яе аднаўлення спатрэбіліся чатыры доўгія гады», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Асобным радком у гісторыі стадыёна Аляксандр Лукашэнка назваў Алімпіяду-80. Перад яе пачаткам спартыўная арэна перажыла маштабную рэканструкцыю, стала зручнай, умяшчальнай і прыгожай. А ў 1982 годзе нашы балельшчыкі былі тут сведкамі залатога сезона футбольнай каманды «Дынама-Мінск». «Вельмі шкада, што гэтыя часы адышлі ў нябыт. Я думаю, што цяперашняе пакалення дынамаўцаў, яшчэ раз упэўніўшыся ва ўвазе дзяржавы да спорту, верне тую вялікую славу, якая павінна належаць дынамаўскаму клубу, таварыству «Дынама» і гэтаму легендарнаму стадыёну», — выказаў надзею кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ўсімі рэстаўрацыйна-будаўнічымі работамі займаліся беларускія спецыялісты. Выкарыстоўваючы перадавыя тэхналогіі, яны ашчадна захавалі гістарычную аснову. Пры гэтым арэна з'яўляецца сучаснай і высокатэхналагічнай. «Сюды з гонарам можна запрасіць імянітых спартсменаў з усяго свету», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка і выказаў перакананасць, што стадыён стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку.

«Ужо 22 чэрвеня гэтыя бегавыя дарожкі, сектары для кідання і скачкоў апрабуюць найлепшыя атлеты Беларусі, Украіны, Балканскіх і Прыбалтыйскіх краін, — дадаў Прэзідэнт. — У 2019 годзе стадыён «Дынама» стане сэрцам другіх Еўрапейскіх гульняў — грандыёзнай падзеі для Беларусі і ўсёй спартыўнай грамадскасці. Тут пройдуць цырымонія адкрыцця і спаборніцтвы па каралеве спорту — лёгкай атлетыцы».

Кантынентальныя спаборніцтвы пачнуцца роўна праз год — 21 чэрвеня 2019-га. Прэзідэнт перадаў сімвалічны ключ ад стадыёна «Дынама» беларускім спартсменам і даў адваротны адлік да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Учора на стадыёне прайшлі і першыя спартыўныя спаборніцтвы. Хлопчыкі і дзяўчаткі з розных рэгіёнаў — выхаванцы СДЮШАР па лёгкай атлетыцы — прабеглі эстафету 4х100 метраў. А на футбольным полі сышліся зборная каманда «Дынама-Мінск» і «Дынама-Брэст» і зборная клубаў чэмпіянату Беларусі.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.