Вы тут

Энергія маладосці


Дарагія юнакі і дзяўчаты!

Сардэчна віншую вас з Днём моладзі.

Вы — новае пакаленне суверэннай дзяржавы, наследнікі гераічнага мінулага беларускага народа, які пераадолеў шматвяковы шлях да набыцця сваёй незалежнасці.

Права жыць на роднай зямлі, вучыцца, працаваць, марыць і будаваць планы на заўтрашні дзень — гэта велізарнае шчасце і вялікая адказнасць. Удасканальваючыся, імкнучыся
да асабістага поспеху, помніце, што вашы лёсы звязаны разам і будуць упісаны ў новую гісторыю Беларусі.

Будзьце актыўныя, мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя. Няхай энергія маладосці паслужыць крыніцай натхнення для вашых добрых пачынанняў, зробіць вас самадастатковымі, паспяховымі і шчаслівымі людзьмі.

Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і бадзёрасці духу.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».