Вы тут

Група дружбы «Францыя — Беларусь» адзначае 25-годдзе з дня заснавання


Актывізацыя інвестыцыйнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, павелічэнне тавараабароту з балансам экспарту і імпарту, узгадненне дзеянняў на міжнароднай арэне — гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі парламентарыі ў Савеце Рэспублікі на сустрэчы з групай дружбы Нацыянальнага сходу Францыі.


Узначальвае дэлегацыю з Пятай рэспублікі старшыня групы дружбы «Францыя — Беларусь» дэпутат парламента Крыстаф Лежэн. Ён адзначыў зацікаўленасць у сумесных праектах у галіне машынабудавання, сельскай гаспадаркі і анансаваў візіт у нашу краіну французскіх аграрыяў.

— Размова ішла пра галіну пераапрацоўкі малака, сумесныя праекты па далейшай рэалізацыі будаўніцтва заводаў, прадпрыемстваў пераапрацоўчай прамысловасці. Што датычыцца турызму, я прыбыў сюды разам са спадаром Крыстафам Бланшэ — гэта намеснік старшыні групы дружбы «Францыя — Беларусь». Ён таксама адказвае за турыстычную галіну ў Нацыянальнай асамблеі Францыі і ў яго акрузе Нармандыі. Мы хацелі б развіваць гэты напрамак, у тым ліку сельскагаспадарчы турызм. І нельга забываць аб адукацыйных і культурных праектах, — кажа Крыстаф Лежэн.

У юбілейны год на чарговы візіт французскіх калег ускладаюць асаблівыя надзеі. І зроблена ўжо шмат. Тавараабарот радуе станоўчай дынамікай — за студзень — май 2018-га яго аб'ём склаў 121 712 тысяч долараў (112 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). У 2017-м у Беларусь з Францыі паступілі інвестыцыі ў памеры 4,7 млн долараў. Усяго ў нашай краіне працуюць 40 арганізацый з інвестыцыямі з Пятай рэспублікі.

— Сёння мы экспартуем тавараў і паслуг на суму каля 100 млн долараў, а на 200 млн долараў пакупаем па імпарце. Таму стаіць задача — у наступныя тры-чатыры гады сальда значна палепшыць. Мы часта сустракаемся з парламенцкімі дэлегацыямі. А што хацелася б пазітыўнае адзначыць па сённяшняй размове з парламентарыямі Францыі, — абмяркоўваліся канкрэтныя эканамічныя праекты не толькі гандлёвага, але і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, — паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

У чацвёртым квартале гэтага года ў Мінску зноў чакаюць дэпутатаў з Францыі. На сустрэчы будзе абмяркоўвацца і прымацца канкрэтнае рашэнне па распрацоўцы дарожнай карты супрацоўніцтва.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: ...І агратурызм у Нармандыі

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...