Вы тут

Адкрылася фотавыстаўка Ірэны Гудзіеўскай «Сімвалы Беларусі. У пошуках...»


З 27 чэрвеня да 29 ліпеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага будзе працаваць фотавыстаўка Ірэны Гудзіеўскай «Сімвалы Беларусі. У пошуках...». Праект прысвечаны Году малой радзімы.


Фотаработа Ірэны Гудзіеўскай.

«Буслы, зубры, лён. Хлебныя палі і васількі. Палессе і пушчы. Замкі і вежы... Калі і чаму яны сталі сімваламі Беларусі? Што мы ведаем пра іх і ці ўмеем імі ганарыцца? Фотапраект «Сімвалы Беларусі. У пошуках...» імкнецца данесці да кожнага сэрца годнасць і аптымізм беларускіх сімвалаў, тое міфічнае і сапраўднае, што ўтрымліваецца ў генетычнай памяці самога народа, — мяркуе арт-крытык, кіраўнік секцыі фотакрытыкі Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў Любоў Гаўрылюк. — За кожным пейзажам фотамастачкі Ірэны Гудзіеўскай — шчырая гісторыя, за кожнай фарбай у апярэнні птушкі — звычай або песня. І расказаны яны візуальнай мовай сучаснага чалавека — праз мастацтва фатаграфіі».

Праект «Сімвалы Беларусі» — гэта працяг вялікай аўтарскай тэмы «Зачараванне», якую Ірэна Гудзіеўская пачала больш за восем гадоў таму разам з Тамарай Ганчаровай з трох сімвалаў — «Пушча. Лён. Прыгажуні». Яна была прадстаўлена ў Беларусі, у многіх еўрапейскіх краінах і ў ЗША.

На выстаўцы «Сімвалы Беларусі» экспануецца каля 80 фотаработ на палотнах, друк якіх стаў магчымым дзякуючы падтрымцы Пріорбанка. Дарэчы, фотаработы Гудзіеўскай, прысвечаныя беларускім сімвалам, натхнілі пісьменніцу Лёлю Багдановіч на цыкл «Бабуліны казкі», якія на радыё «Мінская хваля» чытае Тамара Вяцкая. Кампазітар Леанід Шырын напісаў выдатную музыку для праекта.

Варта дадаць, што Ірэна Гудзіеўская зазвычай працуе ў галіне мастацкай фатаграфіі і рэкламы. Пачала свой творчы шлях яна з выстаўкі 64 Eme Salon de Prіntemps у Парыжы ў 1994 годзе. З гэтага часу Ірэна актыўна ўдзельнічае ў буйных выставачных праектах, уваходзіць у склад журы конкурсаў моды і дызайну, стала пераможцай міжнародных фестываляў рэкламы, супрацоўнічае з беларускімі, расійскімі, еўрапейскімі часопісамі. Да таго ж Ірэна Гудзіеўская — член Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў.

Варвара ГОМАН

Загаловак у газеце: Прыгажосць сярод хлебных палёў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.