Вы тут

ЦТ па рускай мове на 100 балаў здалі 54 чалавекі


Нагадаем, што гэты прадмет быў самым масавым — яго здавалі амаль 67 тысяч чалавек. Летась стабальнікаў на ЦТ па рускай мове было 66.


Менш за 10 балаў на тэсце па рускай мове набралі сёлета 4,5 працэнта ад агульнай колькасці ўдзельнікаў экзамену (2 906 абітурыентаў), гэта значна менш, чым у папярэднім годзе, калі ніжні парог не пераадолелі 7,6 % тых, хто паступаў (5 527 чалавек.) Сярэдні бал па прадмеце склаў 37,6 (у 2017 годзе — 34,64). На нуль балаў рускую мову напісалі шэсць чалавек (летась такіх было аж 17).

Фактычна цэнтралізаванае тэсціраванне ўжо перасягнула свой экватар. Абітурыентам засталося здаць толькі тры дысцыпліны: гісторыю Беларусі (28 чэрвеня), геаграфію (30 чэрвеня) і сусветную гісторыю навейшага часу (2 ліпеня).

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў рэзервовы дзень будзе весціся з 30 чэрвеня да 3 ліпеня.

Арганізатары ЦТ папярэджваюць: да здачы тэст-іспытаў у рэзервовы дзень будуць дапушчаны толькі тыя абітурыенты, якія змогуць даказаць, што ў іх былі сур'ёзныя прычыны для пропуску экзамену (напрыклад, прад'явяць даведку пра сваю хваробу). Калі абітурыенты ўдзельнічалі ў ЦТ у асноўны дзень, але не змаглі дапісаць сваю работу з-за пагаршэння стану здароўя, яны таксама змогуць скарыстацца рэзервовым днём.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Больш як паўсотні стабальнікаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».