Вы тут

Засуха нанесла непапраўную шкоду лёну


Тое, што глебавая засуха дасягнула крытэрыя небяспечнай аграрнаметэаралагічнай з'явы, стала зразумела яшчэ ў сярэдзіне месяца. Мінулыя дажджы ў многіх раёнах змякчылі напружаную аграрную абстаноўку і павялічылі памер вільгаці ў глебе. Але дажджы не ўсюды былі добрыя.


Намеснік начальніка службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідрамета Надзея МЕЛЬЧУКОВА лічыць, што, напрыклад, мала дажджоў выпала па Гродзенскай вобласці, дзе на большасці метэастанцый рэгіёна па стане на сёння на глыбіні 10 см захоўваецца слабое ўвільгатненне (сухая глеба). Такая ж сітуацыя і ў Брэсцкай вобласці: напрыклад, у Пружанскім і Івацэвіцкім раёнах выпала вельмі мала ападкаў. Па захадзе Віцебскай вобласці — Шаркаўшчына і прылеглыя раёны — падобная абстаноўка. Сітуацыя з дажджамі наогул досыць няпростая, адзначаюць спецыялісты.

На астатняй тэрыторыі выпала за апошнія дні да 20 мм, а на некаторых станцыях да 40—44 мм ападкаў. Напрыклад, на асобных станцыях у Гомельскай вобласці выпала ад 34 да 44 мм ападкаў, што з'яўляецца амаль паловай месячнай нормы. Сітуацыя з вільгаццю папраўляецца, але расліны ўжо пацярпелі ад засухі.

Акрамя збожжавых культур, засуха нанесла непапраўную шкоду лёну. Якраз у гэты час у яго быў перыяд інтэнсіўнага росту сцябла. Вось таму былі вельмі маленькія прыросты сцябла, а месцамі і поўнае ўсыханне лёну. Ёсць часткова і гібель гэтай культуры. Вельмі дрэнна ішло адрастанне траў пасля ўкосу. Першы ўкос быў нядрэнны, але пачатак фарміравання другога ўкосу супаў з часам працяглай засухі. Другі ўкос будзе складаны.

Што да іншых культур, то, напрыклад, пад караняплодамі, кукурузай запасы вільгаці яшчэ заставаліся здавальняючымі. Але на некаторых метэастанцыях ужо і пад гэтымі культурамі назіраецца недахоп вільгаці. На асобных з іх у Гомельскай і Гродзенскай абласцях сталі паведамляць пра пашкоджанні кукурузы ад засухі. Там пачалося ўсыханне лісця. Па бульбе інфармацыі аб пашкоджанні пакуль не паступала.

Дажджы яшчэ патрэбныя, прычым добрыя. На жаль, у найбліжэйшы час на інтэнсіўныя дажджы па захадзе краіны разлічваць не прыходзіцца. Нават на пачатак ліпеня, паводле папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, разглядаюцца толькі лакальныя дажджы. Больш дакладна меркаваць аб увільгатненні глебы можна будзе ў пачатку ліпеня, калі правядуць паўторнае інструментальнае вызначэнне запасаў вільгаці, удакладніла Надзея Мельчукова.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Лён месцамі проста «выгараў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.