Вы тут

Лідар панэльнага домабудавання*


Бабруйск горад утульны і сімпатычны. І ў гэтым ёсць заслуга мясцовага завода буйнапанэльнага домабудавання, або, як яго яшчэ скарочана тут называюць, БПД. Прадпрыемства адносна маладое, сёлета адзначае 40 гадоў свайго існавання, але рукамі яго работнікаў пабудавана ў Бабруйску больш за 80 % жылля. Акрамя жылых плошчаў яно ўзводзіць сацыяльныя аб'екты і займаецца вытворчасцю арматурных канструкцый. Сярод будаўнічых арганізацый Бабруйска завод займае лідзіруючыя пазіцыі. Па выніках 2017 года ён выйшаў на першае месца.


Кватэра для Максіма Мірнага

Нягледзячы на адносна малады ўзрост, прадпрыемства паспела заявіць пра сябе вельмі гучна. У свой час бабруйскі завод БПД будаваў у Мінску жылы комплекс «Алімпійскі», дзе ключы ад кватэр атрымалі зоркі беларускага спорту, у тым ліку Максім Мірны. Для алімпійскіх зорак узводзілася двухузроўневае жыллё са спартыўнымі заламі на мансардных паверхах. Ёсць у прадпрыемства і вопыт супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю Расіі. Адтуль бабруйскія будаўнікі прывезлі некалькі падзячных дыпломаў. Але сёння кан'юнктура рынку такая, што больш выгадна працаваць дома. У Беларусі асноўнымі рынкамі збыту прадукцыі і паслуг прадпрыемства з'яўляюцца Бабруйск, Магілёў, паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці, Мінская вобласць. Летась работнікі завода манціравалі канструкцыйную частку фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Асіповічах. А сёння, напрыклад, будуюць жылы дом у аграгарадку Азярыцкая Слабада Смалявіцкага раёна.

У найбліжэйшы час завод возьмецца за ўзвядзенне камерцыйнага шматкватэрнага дома на Прывакзальнай плошчы ў Бабруйску. Але асноўнае яго будаўніцтва — гэта ўсё ж жылыя дамы з дзяржпадтрымкай па Указе № 240. Цана квадратнага метра ў іх складае 750 рублёў. Гэта больш таннае жыллё, але не менш камфортнае, чым камерцыйнае. Няма ніякіх жорсткіх планіровак, наадварот, поўнае раздолле для творчасці. Летась, напрыклад, па просьбе заказчыка былі паменшаны квадратныя метры кватэры. «Наша вытворчасць хоць і буйнапанэльная, але дастаткова гнуткая, — заўважае дырэктар завода Сяргей Уласік.

Прадпрыемства мае ўсе магчымасці ажыццяўляць будаўніцтва поўным цыклам. Для гэтага тут ёсць падраздзяленні, якія акрамя звычайных будаўнічых работ выконваюць спецыяльныя — сантэхнічныя, электрычныя, па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Ёсць свая вытворчасць вокнаў з полівінілхларыднага профілю, уцяпляльніка з пенаполістыролу, транспартны цэх для дастаўкі канструкцый на будаўнічыя аб'екты і выканання земляных работ.

Прыклад здачы аб'екта «пад ключ» можна ўбачыць на вуліцы Шміта ў Бабруйску. Летась тут на месцы баракаў з'явіліся сімпатычныя шматпавярховікі з утульным дворыкам і вынесенай за яго межы аўтастаянкай. «Гэта прынцыпова новы падыход да добраўпарадкавання двара, — заўважае Сяргей Уласік. — Створаны ўсе ўмовы для актыўнага адпачынку жыхароў. А дзіцячая пляцоўка зроблена са спецыяльным мяккім пакрыццём».

Дворык сапраўды ўзорны. На праезнай частцы замест дарагога асфальту больш танны бетон. Але выглядае не горш. Шмат дзяцей гуляе на дваравых атракцыёнах. Знаёмімся з маладым бацькам, які прывёў сюды сваіх сына і дачку. Прызнаецца, што ўпершыню бачыць такое зручнае мяккае пакрыццё і вельмі ўдзячны будаўнікам за прыемную навінку.

Дамы па навуцы

У 2013 годзе на заводзе была завершана мадэрнізацыя вытворчасці, устаноўлена сучаснае абсталяванне, створаны камфортныя ўмовы для рабочых. Усё гэта дапамагло пачаць будаваць дамы з лепшымі спажывецкімі якасцямі. Цяпло ў кватэры залежыць ад таго, наколькі добра вонкавыя сцены «захоўваюць» яго ўнутры дома. Называецца гэты паказчык супраціўленне цеплаперадачы.

— Нам быў даведзены паказчык супраціўлення цеплаперадачы вонкавых сцен да 4,35 м2·°C/Вт — адзін з найлепшых у краіне, — расказвае дырэктар. — Раней ён быў — 2,5 м2·°C/Вт. Сцены не прамярзалі, але на сённяшні дзень ёсць новая канструкцыя, якая дазволіла паменшыць цепластраты амаль удвая. Мы павялічылі слой уцяпляльніка, а слаі пліты для вонкавай сцяны злучаем не шпоначнымі сувязямі, а з дапамогай шклапластыкавай арматуры. Яна мае цеплаправоднасць роўную нулю, і ў нас практычна няма так званых мосцікаў холаду паміж слаямі. Сумесна з нашым профільным інстытутам «Белдзяржпраект» знайшлі магчымасць пазбегнуць прамярзання тых жа стыкаў. Мы змянілі іх канструкцыю і дабіліся добрых вынікаў. Цяпер цалкам выключаны чалавечы фактар, калі па віне нядобрасумленнага работніка стык мог застацца без уцяпляльніка.

Дом за некалькі дзён? Калі ласка!

— Любы капрыз заказчыка для нас не праблема, — запэўнівае Сяргей Уласік. — Былі б у яго жаданне і грошы. У найбліжэйшым будучым плануем набыць чатыры ўчасткі для будаўніцтва аднакватэрных жылых дамоў. За некалькі дзён такі дом можна сабраць. За трое сутак у нас будуецца два паверхі шматпавярховіка. Прыкладна за два тыдні манціруецца секцыя. На ўзвядзенне канструкцыйнай часткі — каробкі, ідзе некалькі тыдняў, потым збіраюцца інжынерныя сеці.

У Бабруйскім гарвыканкаме на ўліку тых, хто мае патрэбу ў жыллі, стаіць некалькі тысяч чалавек. Сёлета частка з іх справіць наваселле. Прадпрыемства збіраецца пабудаваць каля 50 тысяч квадратных метраў жылля. Для параўнання, раней у год узводзілі па 120 тысяч квадратных метраў. Зараз гэтыя аб'ёмы лішнімі б не былі, але сёння іншыя магчымасці.

З камп'ютарным ухілам

Абсталяванне, на якім ствараюцца будучыя канструкцыі і панэлі для дома, працуе па зададзенай праграме. Укараненне новых тэхналогій дазволіла скараціць колькасць працуючых, палепшыць умовы працы і павысіць бяспеку. Сярод работнікаў хапае і жанчын. Пад кіраўніцтвам начальніка арматурнага цэха Валянціны Навіцкай 45 чалавек. З іх 8 — жанчыны. Слабы пол не горш за мужчын спраўляецца са зваркай арматуры, працуе на кране.

Работа кіпіць. Цікава паназіраць за тым, як з бетону і зробленай тут жа арматуры збіраецца панэльная пліта. З жаночага пункту гледжання працэс нагадвае прыгатаванне слоенага пірага. Перш за ўсё гаспадыня мые і змазвае маслам паддон. У справе з плітамі адбываецца тое ж самае. Паддон чысціцца, мыецца, змазваецца. Тэмп аператар задае з пульта дыстанцыйнага кіравання. Потым з дапамогай плотара на паддоне малюецца контур будучага вырабу. Па ім выстаўляецца апалубачны рамень. Затым закладваецца першы слой бетону, на яго кладзецца ўцяпляльнік, змацоўваецца шклапластыкавымі сувязямі, якія ўстанаўліваюцца для захавання цяпла, і ўсё гэта заліваецца другім слоем бетону. Але перад тым, як зняць пліту з канвеера, яе шліфуюць і толькі потым адпраўляюць на апрацоўку ў спецыяльную цеплавільготную камеру. Працэс карпатлівы і напружаны. Затое можна смела сцвярджаць, што сцены ў дамах завода БПД атрымліваюцца трывалыя і надзейныя. Можаце патэлефанаваць і яшчэ раз упэўніцца: +375 (225) 43–43–32, +375 (225) 43–28–46; факс: +375 (225) 44–69–19. Адрас: 213822, Беларусь, Магілёўская вобласць, Бабруйск, вул. Мінская, 130, ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання».

Нэлі ЗІГУЛЯ

УНП 700016179

*На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».