Вы тут

Бразілія і Швейцарыя выйшлі ў 1\8 фіналу


У адрозненне ад гучных дзённых матчаў групы F вячэрняя праграма серады на чэмпіянаце свету ў групе Е атрымалася спакойнай, без сенсацый і гучных вылетаў.


Бразільцы відавочна помнілі пра катастрофу чэмпіёнаў свету немцаў, таму, хоць і гулялі на перамогу з сербамі, але з вялікай асцярожнасцю і пастаяннай аглядкай на ўласныя вароты. Яны, здаецца, спакойна каталі мяч, але вельмі востра атакавалі, тады як сербы надзейна, але проста разыгрывалі мяч, часам да прымітыўнага. У выніку лацінаамерыканцы забілі ў кожным тайме па голе намаганнямі Паўліньё і Цьяга Сілвы, а свае вароты пакінулі сухімі. Камандзе Сербіі ў гэтым матчы яе акадэмічная актыўнасць плёну ў атацы не прынесла.

У другім матчы групы Е Швейцарыі дастаткова было згуляць з Коста-Рыкай унічыю, каб выйсці з групы, пры ўмове, што сербы не абыграюць бразільцаў. Але лацінамерыканцы выйшлі гуляць у футбол, а не адбываць нумар, як часам робяць многія еўрапейскія каманды. Яны абрынулі на швейцарцаў шквал атак, прымушалі актыўна працаваць іх галкіпера, аднойчы прабілі ў перакладзіну і маглі прэтэндаваць на пенальці. Але так бывае – забіў сапернік: Блерым Джэмаілі адкрыў лік у матчы. Гэта крыху астудзіла пыл гульцоў Коста-Рыкі, але у пачатку другога тайма яны ўсё ж дабіліся свайго – Кендаль Уотсан вызначыўся ўдарам галавой.

У канцы матча каманды актыўна бегалі да чужых варот, і зборная Швейцарыі выйшла наперад – слаламны праход завяршыўся голам Ёсіпа Дрміча. Футбалісты Коста-Рыкі не пагадзіліся з такім раскладам і ўпартымі атакамі прымусілі саперніка памыляцца ў сваёй штрафной. У выніку суддзя спачатку назначыў у вароты еўрапейцаў пенальці, але адмяніў яго пасля прагляду відэапаўтору, а пасля наступнай атакі костарыканцаў – яшчэ адзін, на гэты раз яго зацвердзіўшы. З другой спробы, з адскокам ад швейцарскага галкіпера Зомера, але гол быў забіты, і матч так і завяршыўся нічыёй.

Такім чынам, у 1\8 фіналу згуляюць зборныя Бразіліі і Мексікі, другую пару склалі еўрапейскія  каманды – Швецыя і Швейцарыя.

Іван КУПАРВАС

Фота rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.