Вы тут

Прэм'ер-міністр уручыў дзяржузнагароды


Прэм'ер-міністр Андрэй КАБЯКОЎ па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды найлепшым прадстаўнікам працоўных калектываў краіны. Сярод іх больш за 160 чалавек: навукоўцы, сацыяльныя работнікі, урачы, выкладчыкі, работнікі прамысловасці, лясной галіны, аграрыі, будаўнікі, нафтавікі, прадстаўнікі падатковых органаў, дзяржаўныя служачыя, творчая інтэлігенцыя. Усе яны ўдастоены высокіх узнагарод за шматгадовую плённую працу, добрае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.


«Кожны з вас унёс свой уклад у развіццё незалежнай і квітнеючай Беларусі. Сярод узнагароджаных вялікая група работнікаў аграпрамысловага комплексу краіны. Шмат гадоў таму Беларусь зрабіла стаўку на развіццё сельскай гаспадаркі. Час паказаў, што выбар гэты быў абсалютна правільны», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Па яго словах, забяспечваючы патрэбы айчыннага рынку, беларускія прадпрыемствы захоўваюць таксама і свае экспартныя пазіцыі.

«Мы зарабляем на экспарце харчавання больш за 5 млрд долараў у год. Задача давесці гэты паказчык да 7 млрд. Нашы прадукты харчавання пастаўляюцца на рынкі больш як 60 краін свету», — дадаў кіраўнік урада.

Высокіх узнагарод удастоены прадстаўнікі спажывецкай кааперацыі краіны. Сярод узнагароджаных таксама была група медыцынскіх работнікаў, прадстаўнікі сферы адукацыі — настаўнікі і кіраўнікі ўстаноў розных узроўняў.

Высокія ўзнагароды таксама ўручылі прамыслоўцам і энергетыкам. «Сёння з упэўненасцю можна сказаць што прамысловасць Беларусі выйшла з рэцэсіі і набрала ўстойлівы паказчык росту. Тэмп росту прамысловай вытворчасці ў мінулым годзе склаў 106,1 %, а за пяць месяцаў гэтага года — 108,3 %. Ёсць усе перадумовы, каб гэты тэмп сёлета быў не меншы», — сказаў прэм'ер-міністр.

Таксама сярод узнагароджаных былі дарожныя рабочыя. Дзякуючы іх намаганням у краіне актыўна ідзе рэканструкцыя аўтамабільных дарог. Высокія ўзнагароды заслужылі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што дзяржава будзе падтрымліваць таленавітых і адораных творчых асоб, асабліва тых, хто праслаўляе краіну і натхняе мільёны.

«Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята, хачу павіншаваць вас з Днём Незалежнасці краіны. Дата 3 ліпеня сімвалізуе адзінства нашага міралюбівага грамадства, яго мужнасць і гераізм, павагу да традыцыі і пераемнасць пакаленняў. Гэтае свята ў сэрцы кожнага, хто ведае цану міру, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні», — рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Сярод узнагароджаных — намеснік галоўнага рэдактара «Звязды» Анатоль СЛАНЕЎСКІ. Наш калега атрымаў Падзяку Прэзідэнта за шматгадовую і плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Шчыра віншуем Анатоля Аркадзевіча і жадаем новых дасягненняў!

Загаловак у газеце: За высокі прафесіяналізм

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.