Вы тут

ГрДМУ рыхтуе адных з найлепшых спецыялістаў у краіне*


Пацверджана экспертамі: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт рыхтуе адных з найлепшых спецыялістаў у краіне.

Будучыя ўрачы, якія навучаюцца ў Гродне, а таксама тыя, хто ўжо атрымаў дыплом аб адукацыі, маюць прадмет для асаблівага гонару: іх альма-матар па выніках 2017 года стала лаўрэатам прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг. Канчатковае рашэнне аб гэтым прымалася ў Маскве падчас 77-га пасяджэння Эканамічнага савета СНД.


Адзіная сярод беларускіх ВНУ

Сапраўды, ганарыцца ёсць чым: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт стаў адзінай айчыннай ВНУ, якая атрымала гэты статус. Дарэчы, конкурс дастаткова складаны: ён праводзіцца адзін раз на два гады, а прымаць удзел у ім маюць права толькі пераможцы нацыянальных прэмій у галіне якасці. Сёлета лаўрэатамі аўтарытэтнай прэміі ў галіне якасці прадукцыі і паслуг сталі 10 прадпрыемстваў і арганізацый краін садружнасці, у тым ліку і Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт. А перад гэтым міжнародныя эксперты пабывалі ў Гродне і на месцы далі ацэнку па вызначаных кірунках. І што вельмі істотна, дасведчаныя спецыялісты з краін СНД высока адзначылі гродзенскі медуніверсітэт, што і дало падставу атрымаць ганаровы статус.

— Перамога ў такім прэстыжным міждзяржаўным конкурсе дазваляе ўтрымліваць лідарскія пазіцыі, мець імідж надзейнага вытворцы высакаякаснай і канкурэнтаздольнай паслугі, садзейнічае прыцягненню новых партнёраў і заказчыкаў і, безумоўна, адкрывае новыя магчымасці, — упэўнены рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта, доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар СНЯЖЫЦКІ.

Навошта гэта трэба?

Як паведаміў суразмоўнік, сістэму менеджменту якасці тут пачалі ўкараняць дастаткова даўно, спачатку не ўсе разумелі навошта, але, калі вынікі сістэмнага падыходу ва ўсіх кірунках дзейнасці ўстановы сталі плённымі, стала зразумела — шлях абраны правільна. Дарэчы, універсітэт двойчы (у 2011 і 2016 гадах) станавіўся лаўрэатам прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці, што таксама пацвярджае правільнасць абранага кірунку.

Для эфектыўнага менеджменту ўніверсітэт укараніў сістэму збалансаваных паказчыкаў і рэйтынгавай ацэнкі выкладчыкаў, конкурсны адбор саіскальнікаў працы, электронны дакументаабарот, выкарыстоўваюцца статыстычныя метады аналізу вынікаў ацэнкі задаволенасці спажыўцамі.

Акрамя таго, ва ўніверсітэце распрацавана сеткавая камп'ютарная праграма «Маніторынг мэтавых паказчыкаў», якая не мае аналагаў у Беларусі. Што можна рабіць з яе дапамогай? Сачыць за выкананнем мэтавых паказчыкаў на розных узроўнях: ад кафедры і факультэта да ўніверсітэта наогул.

А што гэта дае для навучання будучых урачоў? Існуючая сістэма, запэўнівае кіраўніцтва ВНУ, а таксама выкарыстанне перадавых адукацыйных тэхналогій дазваляюць забяспечваць высокі ўзровень падрыхтоўкі. Сярод тэхналогій трэба адзначыць віртуальнае навучальнае асяроддзе Mооdlе, якое садзейнічае аптымізацыі дыстанцыйнага навучання, арганізацыі самастойнай работы студэнтаў, а таксама стварэнне сайтаў для анлайн-навучання.

Як зарабіць на якасці?

Названыя і шматлікія іншыя фактары даюць падставы абітурыентам абраць для навучання менавіта гэты медуніверсітэт. У тым ліку і замежнікам, якіх прываблівае высокі ўзровень выкладання дысцыплін па-англійску, практыкаарыентаванасць навучання, а таксама яго даступны кошт. Як адзначыў Віктар Сняжыцкі, экспарт паслуг — таксама мэтавы паказчык сістэмы менеджменту якасці — за апошнія гады значна ўзрос. І калі 10 гадоў таму замежных студэнтаў было менш за сотню, то сёлета іх будзе амаль 800 чалавек. Дарэчы, летась экспарт паслуг склаў 3,5 млн долараў.

Што датычыцца практыкаарыентаванасці навучання, менавіта ў Гродне для студэнтаў яшчэ ў 2013 годзе адкрылася першая ў Беларусі лабараторыя практычнага навучання, аснашчаная сучаснымі трэнажорамі, манекенамі, сімулятарамі для засваення медыцынскіх маніпуляцый.

Таму цалкам зразумела, чаму пра выпускнікоў гэтай ВНУ можна смела казаць, што яны — з высокай адзнакай якасці. Даказана спецыялістамі.

Наша даведка

ГрДМУ — першая сярод медыцынскіх ВНУ краіны, дзе сертыфікавана сістэма менеджменту якасці, якая адпавядае патрабаванням СТБ ІSО 9001 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і Нямецкай сістэме акрэдытацыі DАkkS.

Гродзенскі медуніверсітэт быў заснаваны ў 1958 годзе. Першы набор студэнтаў складаў 250 чалавек. У 1964 годзе адбыўся першы выпуск 248 урачоў, з якіх 22 атрымалі дыпломы з адзнакай.

Сёлета Гродзенскі дзяржаўны медуніверсітэт выпускае 774 урачы па пяці спецыяльнасцях.

УНП 500032863

Загаловак у газеце: З высокай адзнакай якасці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.