Глабальная канкурэнцыя вымушае прадпрыемствы мяса-малочнай галіны, як і ў іншых сферах эканомікі, рабіць працэс вытворчасці па магчымасці гібкім. Даводзіцца забяспечваць высокую якасць прадукцыі і хутка рэагаваць на змены, што адбываюцца на знешнім і ўнутраным рынках. Гэты факт прызнае і калектыў аднаго з найбуйнейшых вытворцаў мяса і мясных прадуктаў — ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат».
На прадпрыемстве пралічваюць усе шляхі, што вядуць да вырабу якаснай прадукцыі. Аснова выпуску такой прадукцыі — якасная сыравіна, якая паступае на перапрацоўку з сямі раёнаў Гродзенскай вобласці, у тым ліку з усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ваўкавыскага раёна.
Якасць з'яўляецца найважнейшым фактарам, што вызначае канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Дапамагаюць калектыву і шматгадовы вопыт работы, дастаткова высокі тэхналагічны ўзровень вытворчасці, строгі кантроль як сыравіны, так і ўсіх вытворчых этапаў і гатовага прадукту. Не застаюцца без увагі і маркіроўка, упакоўка, захоўванне, транспарціроўка. Кантроль ажыццяўляюць свае ветэрынарныя ўрачы, спецыялісты лабараторыі і аддзела галоўнага тэхнолага.
Вялікая ўвага ўдзяляецца пацвярджэнню адпаведнасці прадукцыі, якая выпускаецца. Перад адгрузкай абавязкова ажыццяўляюцца як ветэрынарна-санітарная экспертыза, так і дэклараванне адпаведнасці.
Для забеспячэння канкурэнтаздольнасці прыняты і шэраг мер па зніжэнні затрат на вытворчасць, павышэнні прадукцыйнасці працы, распрацавана праграма тэхнічнага пераўзбраення, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. А таксама паступова ўкараняюцца прагрэсіўныя тэхналогіі вытворчасці, новыя віды прадукцыі, пашыраецца яе асартымент.
Пастаяннаму росту канкурэнтаздольнасці садзейнічаюць укаранёныя на прадпрыемстве сістэмы: з 2003 года — сістэма менеджменту якасці, што адпавядае патрабаванням СТБ ІSO 9001-2015; з 2004 года — сістэма бяспекі на аснове аналізу рызык і крытычных кантрольных пунктаў (НАССР), яна адпавядае патрабаванням СТБ 1470-2012. Аўдытарскія праверкі пацвярджаюць дзейснасць гэтых сістэм.
Прадукцыя ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» пазнавальная, любімая і карыстаецца попытам. Прадпрыемства супрацоўнічае з буйнымі гандлёвымі сеткамі і развівае фірменны гандаль. Працуюць 14 уласных магазінаў — у Мінску, Гродне, Гомелі, Баранавічах, Слуцку і іншых гарадах. У канцы мінулага года ў сталіцы, на праспекце Дзяржынскага, 22, побач са станцыяй метро «Грушаўка», адкрыўся новы фірменны магазін — «Пачастунак з Ваўкавыска». На чарзе адкрыццё гандлёвага пункта ў шахцёрскай сталіцы.
У ліку задач, якія сёння даводзіцца вырашаць беларускім таваравытворцам, а разам з імі і калектыву Ваўкавыскага мясакамбіната, — далейшая дыверсіфікацыя рынкаў збыту. Тут разумеюць, што павелічэнне відаў экспартных тавараў, выхад на рынкі новых кампаній-экспарцёраў дазволіць нарасціць аб'ёмы паставак мяса, мясапрадуктаў і іншых тавараў за мяжу. Геаграфія паставак пастаянна пашыраецца: Азербайджан, Казахстан, Грузія, Ганконг, Туркменістан, В'етнам і іншыя краіны.
Важным знешнегандлёвым партнёрам з'яўляецца Расія. Прыярытэтнымі рынкамі застаюцца і астатнія краіны СНД, асабліва краіны Мытнага саюза. Цікава, што геаграфія паставак акцыянернага таварыства пашыраецца на карысць павелічэння ўдзельнай вагі рынку Азіі. Так, з 2016 года прадпрыемства пачало экспартаваць на рынак паўднёвай часткі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Апетытную прадукцыю з Ваўкавыска там таксама чакаюць.
Вырашэнню задачы выхаду на новыя перспектыўныя рынкі дапамагае і пастаянны ўдзел са сваёй прадукцыяй у міжнародных выстаўках. З апошніх прыкладаў — выстаўкі ў Ганконгу, Казахстане, Грузіі, Азербайджане, Таджыкістане.
За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці прадукцыі і выкарыстанне пры гэтым высокаэфектыўных метадаў кіравання прадпрыемства не аднойчы было ўдастоена розных узнагарод і дыпломаў. Ваўкавыскі мясакамбінат — чатыры разы лаўрэат прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці. За апошнія гады ён ўзнагароджаны дыпломамі «Народная марка», «Прадукт года», «Найлепшыя тавары», «Маладзёжны брэнд», «Чэмпіён смаку», «Лідар галіны» і іншыя.
А зусім нядаўна калектыў удастоены адной з самых важных узнагарод — ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» чацвёрты раз запар атрымала прэмію ўрада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці па выніках работы за 2017 год, а генеральны дырэктар камбіната ўзнагароджаны нагрудным залатым знакам «Лідар якасці».
Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца:
Дапаможныя віды дзейнасці:
Фірменныя магазіны ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат»:
Кантакты:
231900, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Кастрычніцкая, 151, ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат». + 375 15 12 20016; + 375 15 12 20034 (факс). Адрас сайта: volmk.by.
УНП 500010152
*На правах рэкламы
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.