Вы тут

Спецыяліст па турызме адкрыў у глыбінцы аграсядзібу


Спецыяліст па турызме адкрыў у глыбінцы аграсядзібу і спадзяецца прывесці туды гаспадыню.

35 гадоў, ён не жанаты, але не супраць таго, каб уступіць у шлюб. Вось толькі не можа знайсці нявесту сабе пад густ, ды яшчэ і працавітую. А гаспадарка ў Яўгена нямалая. Дом, агарод, птушак розных... Ды і гасцей-турыстаў трэба прыняць, накарміць, зацікавіць.


Агратурызм Яўген вядзе сумесна з сям'ёй брата, які жыве па суседстве. Абодва прыехалі ў Ваўкавыскі раён з Оршы, у маленькай вёсцы купілі дамы і распачалі сваю справу. Яўген — прафесійны спецыяліст па турызме, але некаторы час працаваў у сталіцы машыністам метро. Рашэнне вярнуцца да таго, «на што вучыўся», прыйшло раптоўна і не адпускала, пакуль лёс не занёс у Альхова, дзе і з'явілася сядзіба з аналагічнай назвай. З тае пары прайшло чатыры гады, і за гэты час стары вясковы дом даваеннай пабудовы набыў рысы ўтульный і дагледжанай аграсядзібы.

Галоўны прынцып новага гаспадара — захаваць, наколькі магчыма, аўтэнтычнасць дома. Тут можна ўбачыць і вялікі стары куфар, і аўтэнтычныя ложкі з саматканымі дыванамі, і розныя хатнія прылады. У доме быццам вітае дух даўніны. Турыстам-гараджанам гэта вельмі важна і цікава, кажа Яўген, бо яны нібыта трапілі ў іншы свет, атрымалі новыя эмоцыі і нейкія звесткі аб мінулым.

Нягледзячы на тое, што Яўген адкрыў аграсядзібу ў сапраўднай глыбінцы, яго знаходзяць у розных кутках свету. Нядаўна, напрыклад, былі госці з далёкага расійскага Томска, хутка прыедзе сям'я з Латвіі. Важны плюс, на думку Яўгена Красноўскага, — прыгранічнае знаходжанне аграсядзібы. Да беларуска-польскага пункта пропуску крыху больш за 40 кіламетраў, многія расіяне застаюцца на адпачынак, едучы за мяжу. Вядома, сядзіба шырока пазіцыянуецца на шматлікіх сайтах, а на bookіng.com мае даволі высокі рэйтынг, аб чым нават ёсць адпаведнае пасведчанне. Выбару аграсядзібы ў Альхове спрыяе і банальны камфорт — тут ёсць газ, вада і бесправадны інтэрнэт.

Яўген трымае руку на пульсе і не адстае ад часу. З пачаткам дзеяння Указа № 365, які пашырыў магчымасці ўладальнікаў аграсядзіб, ён на сем гадоў узяў крэдыт пад 5 % гадавых і размясціў на сваім двары летнюю палатку-шацёр для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў. Кошт за суткі — 250 рублёў.

У далейшых планах — ператварыць былую гаспадарчую пабудову ў беларускую карчму, дабудаваць кухню, на другім паверсе зрабіць гасцявыя пакоі. Калі глядзець на сучасны будынак, праект здаецца вельмі затратным, але Яўгена, мяркуючы па ўсім, гэта не палохае, а, наадварот, — натхняе. Відаць, што чалавек займаецца сваёй справай. У першую чаргу ён улічвае інтарэсы гасцей. Напрыклад, некаторым не падабаецца, што гаспадарскі пакой знаходзіцца ў адным з імі доме.

— У асноўным гэта датычыцца беларусаў, — заўважае Яўген, — замежныя турысты спакойна рэагуюць на прысутнасць гаспадара, яны любяць пагаварыць, распытаць аб нечым, ім спакайней, калі гаспадар побач. Мы будзем улічваць пажаданні сваіх гасцей і плануем купіць альбо пабудаваць асобны гасцявы дом.

Як прафесіянал, Красноўскі разумее, што гасцей важна не толькі прыняць, але і зацікавіць. А можа, нават і здзівіць. Такім чынам з'явіўся ў арсенале гаспадара аграсядзібы турыстычны маршрут «Вандроўка воўка». Маршрут быў презентаваны на конкурсе пілотных бізнес-ініцыятыў па ўстойлівым развіцці Прынёманскага краю і атрымаў грант у памеры адной тысячы еўра.

— Мы ўключылі ў маршрут найбольш цікавыя аб'екты, якія ёсць паблізу. Дамовіліся з суседняй аграсядзібай, дзе практыкуюць паслугу «сон на вуллях», і будзем туды вазіць турыстаў. Ёсць у нашых краях самы высокі ў Беларусі стары вадзяны млын. Тут арганізуем квэст з анімацыяй, майстар-класам па выпечцы бездражжавога хлеба. Ваўкавыскія гаспадыні пякуць прыгожыя вясельныя караваі, яны нават унесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны краіны, пазнаёмім з гэтым цудам турыстаў, — падзяліўся планамі Яўген Красноўскі.

Мой супрацоўнік марыць узнавіць маленькую вёсачку, зрабіць яе цікавейшай для саміх жыхароў. А калі пашанцуе, не супраць і ажаніцца.

Загаловак у газеце: Дарога вядзе ў «Альхова»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».