Вы тут

Першы па прыроднай спадчыне


Кітай лідзіруе ў свеце па колькасці аб'ектаў сусветнай прыроднай спадчыны.


52 кітайскіх аб'екта ўключаны ў рэестр сусветнай спадчыны, у тым ліку 12 аб'ектаў прыроднай спадчыны і 4 аб'екты культурнай і прыроднай спадчыны, па колькасці якіх Кітай займае першае месца ў свеце. Пра гэта паведаміў начальнік Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР Чжан Цзяньлун, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Кітай далучыўся да Канвенцыі аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ў 1985 годзе. На працягу ўжо больш як 30 гадоў Паднябесная актыўна ажыццяўляе Канвенцыю, прымае шэраг мер па ахове спадчыны. У мінулым годзе Дзяржсавет КНР прыняў рашэнне аб заснаванні Дня культурнай і прыроднай спадчыны, які адзначаецца ў Кітаі ў другую суботу чэрвеня кожнага года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.