Вы тут

Без пуцёўкі і без грошай


Як не трапіць у такую сітуацыю, расказвае Мінспорту і турызму.

На пачатку тыдня ў беларускіх турыстаў былі сур'ёзныя складанасці з вылетам з Кіева. Былі адменены рэйсы ў Туніс, Шарм-эль-Шэйх, Алікантэ, Люблін, Тырану, затрымліваліся вылеты ў Анталію і Батумі. Справа датычылася авіякампаній BravoAіrways і AndaAіr. Як растлумачылі ў першай з іх, рэйсы давялося адмяніць, бо тураператар OASІS на працягу двух гадоў не выконваў перад ёй свае фінансавыя абавязкі і меў запазычанасць у 950 тысяч долараў.

Беларусам, якія трапілі ў гэту непрыемную сітуацыю, аказваюць садзейнічанне. А тым, хто толькі збіраецца ў адпачынак, Міністэрства спорту і турызму дае парады, як засцерагчыся ад падобных інцыдэнтаў.


Уважліва чытайце дагавор. Дагавор аказання турыстычных паслуг складаецца ў адпаведнасці з устаноўленай заканадаўствам тыпавой формай. Для іншых відаў паслуг тыпавая форма не прадугледжана.

Незалежна ад таго, набываеце вы пуцёўку ці заказваеце толькі браніраванне, кансультаванне, візавую падтрымку,
дагавор на гэта трэба заключыць у пісьмовай форме. Выключэнне — выпадкі, звязаныя з перавозкай ці размяшчэннем, дзе пацвярджэннем дагавора лічацца білеты або дакументы на засяленне (ваўчар, напрыклад). Але калі паслугі перавозкі і размяшчэння набываюцца ў комплексе з іншымі, то абавязкова патрэбна заключэнне дагавора з наступнай выдачай дакументаў для перавозкі і пражывання.

Перш чым ставіць свой подпіс, праверце наяўнасць наступных раздзелаў: кошт паслуг, тэрмін і парадак іх аплаты, правы і абавязкі бакоў, звесткі аб выканаўцы, заказчыку і трэціх асобах, для якіх набываюцца паслугі, праграма падарожжа. Аплата праводзіцца так, як прапісана ў дагаворы, яе факт павінен пацвярджацца касавым чэкам ці іншым плацежным дакументам. Яго абавязаны вам выдаць: гэта прадугледжвае закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Калі фірма дапамагае вам аформіць візу, яна мусіць пракансультаваць вас, як правільна запаўняць дакументы, і папярэдзіць пра прычыны, з-за якіх могуць адмовіць адкрыць візу.

Арыгіналы дакументаў, неабходных для аказання турпаслуг, а таксама валюту для аплаты збору пры аказанні візавай падтрымкі перадаюць па акце аб прыёме-перадачы дакументаў, які складаецца ў двух экзэмплярах. Адзін кампанія пакідае сабе, другі аддае вам.

Перад зваротам у турфірму варта азнаёміцца з інфармацыяй пра яе ў адкрытых крыніцах: перш-наперш, ці існуе такая кампанія ўвогуле? Звесткі можна атрымаць на афіцыйным сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў www.egr.gov.by. Не лішнім будзе праверыць звесткі пра фірму ў рэестры суб'ектаў турыстычнай дзейнасці, які вядзе дэпартамент па турызме міністэрства, — http://mst.by/ru/tourіsts-belarus-ru/ Гэту інфармацыю можна таксама атрымаць, патэлефанаваўшы ў дэпартамент па нумары 8 017 327 23 25. На пытанні адкажа галоўны юрысконсульт аддзела маркетынгу і якасці турыстычных паслуг Аляксандр Крэчатаў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.