Вы тут

Прадстаўнікі АБСЕ азнаёміліся з беларускай ваеннай тэхнікай


З 4 па 6 ліпеня наша краіна праводзіць дэманстрацыю новых тыпаў сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі для прадстаўнікоў дзяржаў-членаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Працэдура робіцца згодна з падпісаным у 2011 годзе Венскім дакументам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


Сярод тых, хто прыехаў у Мінск – госці з 19 краін, сярод якіх Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Расія, Данія, ЗША, Украіна, Італія, Францыя, і цэнтра па папярэджанні канфліктаў АБСЕ.

– Мы хочам давесці да ўсіх зацікаўленых бакоў асноўныя напрамкі нашай абароннай палітыкі, паказаць, што Беларусь – гэта міралюбная дзяржава, –зазначыў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны Беларусі па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёра Алег Воінаў. – Мы не маем тэрытарыяльных прэтэнзій ні да каго з суседзяў. Але ў нас ёсць армія, ёсць новыя ўзоры ўзбраення і тэхнікі, якія змогуць надзейна абараніць рэспубліку. Думаю, што гэтае мерапрыемства здыме многія пытанні. І мы будзем больш давяраць адзін аднаму, да чаго, уласна кажучы, і імкнемся.

Рэактыўная сістэма залпавага агню У-200 БМ "Паланэз", якая паступіла на ўзбраенне ў 2016 годзе, і 120-мм мінамёт 2Б23 "Нона М1" былі прэзентаваны прадстаўнікам краін АБСЕ ў размяшчэнні 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.