Вы тут

У Мінску ўзнагародзілі найлепшых топ-менеджараў


Найлепшых кіраўнікоў айчынных і замежных кампаній па версіі бізнес-часопіса «Дело (Восток+Запад)» назвалі падчас конкурсу «Чалавек сваёй справы — 2018». Пераможцаў вызначылі ў 15 намінацыях, а асаблівасцю сёлетняга мерапрыемства стала вялікая колькасць прадстаўнікоў з рэгіёнаў.


Сярод лаўрэатаў — кіраўнікі прадпрыемстваў, якія ў дадатковым прадстаўленні не маюць патрэбы: генеральны дырэктар прамысловага гіганта Беларусі ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія «БелАЗ-Холдынг» Пётр Пархомчык, генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Барыс Кавалеўскі, дырэктар ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Віктар Пазняк, генеральны дырэктар ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» Віталь Дзераш, старшыня праўлення ААТ «Статусбанк» Уладзімір Драгун, дырэктар ААТ «КБ Радар» — кіруючая кампанія холдынга «Сістэмы радыёлакацыі» Ігар Садоўскі, дырэктар ААТ «Світанак» Юрый Лукашэвіч, дырэктар ААТ «Тураўскі малочны камбінат» Вольга Луцко.

Кожнае з названых прадпрыемстваў дасягнула поспехаў і мае свае падставы для гонару. Прадукцыі на паўмільярда долараў паставіў на экспарт за палову бягучага года БелАЗ, і да канца года плануе гэту лічбу падвоіць. Геаграфія яго экспарту — 75 краін свету, і сёння прадпрыемства скарае Афрыканскі кантынент, беларускія самазвалы працуюць у ПАР, Зімбабвэ і Марока. Больш за 270 найменняў лекавых сродкаў 12 фармакалагічных груп вырабляе Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, а кожная чацвёртая ўпакоўка лекаў у Беларусі выраблена на гэтым прадпрыемстве. Амаль палова айчыннага экспарту лекавых сродкаў — 47 % — прыпадае на долю барысаўскага вытворцы, сёння яго прэпараты прадаюцца ў 22 краінах свету. Больш за 20 краін свету — такая геаграфія паставак прадпрыемства «Магілёўліфтмаш», якое сёння таксама актыўна асвойвае Афрыканскі кантынент.

Таксама лаўрэатамі конкурсу сталі генеральны дырэктар ААТ «Гомельбудматэрыялы» Станіслаў Жаромскі, дырэктар ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» Віктар Каліх, старшыня ГА «Беларускае таварыства ацэншчыкаў» Мікалай Трыфанаў, дырэктар ААТ «Спецжалезабетон» Васіль Басевіч, дырэктар «Новага радыё» Уладзімір Богдан, генеральны дырэктар турыстычнага прадпрыемства SОLVЕХ Аксана Бічун, генеральны дырэктар РУП «Магілёўаблгаз» Аляксей Кушнарэнка.

Як адзначыла в. а. генеральнага дырэктара — галоўнага рэдактара часопіса «Дело (Восток+Запад)» Вольга Ждановіч, найлепшых топ-менеджараў вызначаў рэдакцыйны савет часопіса, куды ўваходзяць аўтарытэтныя беларускія прадпрымальнікі, эканамісты, грамадскія дзеячы. Вылучалі кандыдатуры прадпрымальніцкія саюзы, міністэрствы і грамадскія аб'яднанні дзелавых людзей. Сёлета рэдсавету прыйшлося зрабіць няпросты выбар з больш чым сотні кандыдатур.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Чалавек сваёй справы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.