Дэлегацыя КНР сумесна з беларускімі дэпутатамі абмеркавала ў Мінску заканадаўчы бок будаўніцтва ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».
У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча віцэ-спікера Баляслава Пірштука з дэлегацыяй Народнага палітычнага кансультатыўнага савета КНР на чале з намеснікам старшыні Камітэта грамадства і заканадаўчых прапаноў Люй Чжунмэй. Абодва бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця міжпарламенцкіх сувязяў.
Баляслаў Пірштук адзначыў, што наша краіна зацікаўлена ў далейшым павелічэнні ўзаемнага тавараабароту з Кітаем. У сферы інтарэсаў беларускага боку асаблівае месца займае развіццё супрацоўніцтва ў сферы турызму.
У эканамічным блоку ён адзначыў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк і завод легкавых аўто «БелДжы». Нямала праектаў рэалізавана ў прамысловасці, энергетыцы, стварэнні інфраструктуры.
Закранаючы перспектывы «Вялікага каменя», дзе зарэгістравана 36 рэзідэнтаў (прыкладна палова з якіх — кітайскія кампаніі), віцэ-спікер падкрэсліў, што Беларусь вельмі разлічвае, што індустрыяльны парк стане пунктам росту беларускай эканомікі і прывабнай візітнай карткай для інвестараў з іншых краін.
Баляслаў Пірштук нагадаў, што наступным этапам удзелу Беларусі ў праекце «Адзін пояс, адзін шлях» стане стварэнне транспартнага зялёнага калідора паміж Германіяй, Беларуссю і Кітаем.
У сваю чаргу Люй Чжунмэй адзначыла, што Кітай разлічвае на дынамічнае развіццё адносін з нашай краінай у эканамічнай і гуманітарнай сферах, для чаго неабходныя канкрэтныя заканадаўчыя правілы.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!