Вы тут

У Беларусі пачаў дзейнічаць інстытут сек'юрытызацыі


Як вядома, з першых дзён ліпеня ў нашай краіне ўступіў у сілу Указ № 54 «Аб фінансаванні камерцыйных арганізацый пад уступку правоў (патрабаванняў)». Дзякуючы гэтаму дакументу ў краіне пачне працаваць інстытут сек'юрытызацыі — новы для нашага рынку механізм прыцягнення фінансавання для банкаў і іншых арганізацый.


Актывы банка — у «жывыя» грошы

— Калі казаць максімальна проста, то сек'юрытызацыя — гэта продаж даўгоў. Ажыццяўляецца гэты працэс праз спецыяльную фінансавую арганізацыю, — тлумачыць Жанна Кулакова, фінансавы кансультант TeleTrade. — Дапусцім, ёсць банк, які калісьці выдаў мноства крэдытаў на нерухомасць. Ён ужо атрымаў на гэтым нейкі прыбытак, а цяпер хоча вызваліць грошы, «замарожаныя» ў крэдытах, і зноў пусціць іх у абарот. Для гэтага выдадзеныя крэдыты пераводзяцца на баланс спецыяльнай фінансавай арганізацыі (СФА), а яна ўжо выпускае аблігацыі на суму гэтых пазык. Далей аблігацыі прадаюцца ўсім ахвотным інвестарам. Грошы ад продажу атрымлівае банк.

Што мы маем у дадзеным выпадку? Цяпер былыя даўжнікі банка сталі даўжнікамі гэтай самай СФА. Яны будуць, як і раней, плаціць па сваіх крэдытах, а спецыяльная арганізацыя за кошт гэтых сродкаў у будучыні пагасіць выпушчаныя аблігацыі. Аналагічным чынам можна прадаваць не толькі банкаўскія крэдыты, але і, напрыклад, дэбіторскую запазычанасць кампаній.

Даўгі са зніжкай

Пры гэтым продаж даўгоў у рамках сек'юрытызацыі, як правіла, адбываецца з дысконтам, або, інакш кажучы, са зніжкай. Гэта азначае, што СФА будзе павінна вярнуць банку менш грошай, чым каштуе крэдытны партфель, які быў сек'юрытызаваны. Умоўна, калі банк пераводзіць на баланс спецыяльнай арганізацыі 100 млн рублёў, то СФА заплаціць банку не 100 млн, а 99 млн, 98 млн або менш — у залежнасці ад таго, наколькі вялікія рызыкі па дадзеным крэдытным партфелі. Памер дысконту для кожнага канкрэтнага выпадку абмяркоўваецца індывідуальна.

Ачысціць партфелі банкаў

З-за гэтага сек'юрытызацыя не вырашыць праблемы дрэнных даўгоў: калі даўжнік не плаціў па крэдыце банку, то і спецыяльнай арганізацыі ён сапраўды гэтак жа не будзе плаціць. Гэта ўсе разумеюць, і сек'юрытызацыя такіх актываў магчымая толькі з вельмі значным дысконтам. А значыць, банк у любым выпадку панясе фінансавыя страты. Такім чынам, сек'юрытызацыя можа чыста тэхнічна ачысціць партфелі банкаў ад праблемных актываў, але не застрахуе банкі ад страт. Галоўным плюсам сек'юрытызацыі з'яўляецца магчымасць ператварыць актывы банка або іншай арганізацыі ў жывыя грошы. Таксама яна дасць стымул для развіцця рынку каштоўных папер. Акрамя таго, дзякуючы сек'юрытызацыі з'явіцца магчымасць драбіць буйныя крэдыты на дробныя часткі і прадаваць іх розным інвестарам, і наадварот — магчымасць аб'ядноўваць мноства дробных пазык у адзін выпуск аблігацый.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Продаж даўгоў, маленькіх і не вельмі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.