Вы тут

Дэгустатары ракаў


Праходзілі адбор у Нанкіне.


У горадзе Нанкін адбыўся кірмаш вакансій дэгустатараў рачных ракаў, які прыцягнуў да ўдзелу шмат маладых людзей, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Тлумачыцца ўсё проста: дэгустатар можа зарабляць 500 тыс. юаняў (каля 80 тысяч долараў) за год і набыць права на ўдзел у размеркаванні дывідэндаў за сто акраў поля для гадоўлі ракаў на працягу 5 гадоў. На кірмаш прыйшлі больш за сто сушукальнікаў, у тым ліку студэнты, якія адвучыліся за мяжой і вярнуліся на радзіму, нават замежнікі. Гэта вельмі здзівіла генеральнага дырэктара гандлёвай кампаніі “Бінькудася” Дын Вэня, аднаго з працадаўцаў на кірмашы. 

Акрамя ўмення ёсць ракаў, праца дэгустатара патрабуе ведаў кіравання ланцужком паставак харчовых прадуктаў, вопыту кіравання карпарацыяй, валодання англійскай мовай. Па наяўнай інфармацыі, дэгустатар ракаў з’ядае ў сярэднім кілаграм рачных ракаў у дзень, а самая вялікая колькасць - да 2,5 кг. Пругкасць мяса рака з'яўляецца самым цяжкім крытэрыем для меры. 

Па словах дасведчаных спецыялістаў, толькі пасля таго, як дэгустатар з'еў тысячу ракаў, ён зможа сапраўды зразумець яго стандарт. У мэтах дасягнення крайняй дакладнасці, дэгустатару трэба прапаласкаць рот малаком (каб выдаліць востры смак) і мінеральнай вадой (каб выдаліць салёны смак), каб пазбавіцца ад смаку папярэдняй партыі ракаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».