Вы тут

Глушкавічы просяць запраўку


На сваёй малой радзіме — у аграгарадку Глушкавічы Лельчыцкага раёна — сустрэўся з землякамі старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед.


На асабісты прыём да яго звярнуліся людзі, не згодныя з прысудам суда, а таксама грамадзянка, якая аспрэчвае судова-медыцынскую экспертызу памерлага ад пераахалоджвання сваяка. Жанчына пераканана, што смерць насіла гвалтоўны характар, аднак экспертыза не знайшла гэтаму пацвярджэнняў. Старшыня паабяцаў пераправерыць высновы экспертызы і даць пісьмовы адказ, а таксама растлумачыў парадак абскарджання судовых рашэнняў.

Шчэбневы завод «Глушкавічы», дзе працуе ледзь не большасць насельніцтва, стаў месцам сустрэчы з людзьмі, многія з якіх памятаюць бацькоў Андрэя Іванавіча. Менавіта таму землякі задавалі самыя вострыя пытанні, многія з якіх не адносяцца да яго непасрэднай кампетэнцыі, але вельмі важныя для людзей. Напрыклад, сельскія жыхары папрасілі дапамагчы з будаўніцтвам аўтазапраўкі, бо самая блізкая знаходзіцца аж за 50 км — у райцэнтры. Другім важным грамадскім пытаннем стала будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады. людзей таксама цікавіла добраўпарадкаванне дарог: насельніцтва аграгарадка перавышае дзве тысячы, шмат аўтатранспарту, а на вуліцах няма ходнікаў. Андрэй Швед паабяцаў паспрыяць у рашэнні пытанняў і пракантраляваць ход іх выканання.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».