Вы тут

Францыя – першы фіналіст чэмпіянату свету


У першым паўфінале чэмпіянату свету свету па футболе ў Расіі зборная Францыі з мінімальным лікам абыграла каманду Бельгіі.


Каралева Бельгіі Мацільда, кароль Бельгіі Філіп і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Матч пачаўся атакамі бельгійцаў, якія яскрава абазначылі сваё жаданне гуляць першым нумарам. Яны вялікімі сіламі пастаянна стваралі вастрыню каля варот французаў і нават мелі рэальную магчымасць забіць. Мелі, але не забілі, абарона ў французаў на гэтым турніры сур’ёзная па прозвішчах і па выкананні сваёй працы, хоць у некалькіх момантах ім шчыра пашанцавала.

Францыя паўстала больш вопытнай камандай, яе гульцы даволі спакойна адбілі атакі саперніка, а потым наладзілі свае. Небяспека каля варот бельгійцаў таксама ледзь не прывяла да гола ў іх вароты, асабліва пасля цудоўнага паса пяткай Мбапэ на Жыру, але апошні не здолеў пераўтварыць яго ў гол.

Але перад гэтым момантам зборная Францыі адкрыла лік у сустрэчы. Забіты мяч атрымаўся са стандарта на 51-й хвіліне: Грызман падаў вуглавы, абаронца Самуэль Юмціці апярэдзіў, здавалася першага ў гульні галавой Маруана Фелаіні, і адкрыў лік у матчы. Дарэчы, паводле статыстыкі афіцыйнага твітара ЧС-2018, 43,7 % галоў на гэтым чэмпіянаце свету (69 са 158) былі забітыя менавіта са стандартных становішчаў.

Пасля прапушчанага гола бельгійцы акупіравалі палову поля саперніка, білі па варотах і навешвалі ў штрафную, навешвалі і білі, але безпаспяхова. Часта ў завяршальнай стадыі атак ім адказвала былая дакладнасць у стрэлах, але ў значнай ступені ў гэтым была заслуга французаў, якія сваімі дзеяннямі не дазвалялі апаненту гэтага зрабіць.

Францыя нібыта крыху стала Італіяй, якая славіцца ў футболе сваім стылем -- менавіта “адсядзецца” ў абароне пры перавазе ў ліку на сваю карысць, і адкрыта выкарыстоўвала гэта. Нават нападаючыя французаў строга выконвалі абавязкі па дапамозе абароны сваіх варот.

Чэмпіён свету 1998 года, цяперашні галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам і Самуэль Юмціці.

У рэшце рэшт гэта і прынесла свой плён. Бельгійцы не змаглі прабіць бетонную заслону каля французскіх варот і зноў развіталіся з надзеямі на тытул, нягледзячы на вельмі зорны склад каманды і яе вельмі сімпатычную і яскравую гульню. А каманда Францыі ў трэці раз за 20 гадоў трапляе ў фінал чэмпіянатаў свету. Дагэтуль яна была там у 1998 і 2006 гадах, у першым выпадку, як вядома, хатні чэмпіянат яна выйграла.

Іван Купарвас

Фота championat.com, rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.