Вы тут

Гульні мундзіялю паглядзелі 2 мільёны 685 тысяч чалавек


Прамыя трансляцыі матчаў ЧС па футболе працягваюць лідзіраваць па праглядах у тэлеэфіры і на інтэрнэт-пляцоўках. Як адзначаюць у Белтэлерадыёкампаніі, мяркуючы па сацыялагічным даследаванні, найбольш актыўна беларускія балельшчыкі глядзелі матчы з удзелам зборнай Расіі.


У эфіры тэлеканалаў «Беларусь 5» і «Беларусь 2», якія і вядуць трансляцыі ЧС па футболе-2018, гульні мундзіялю паглядзелі 2 мільёны 685 тысяч чалавек — гэта 38 % усяго гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце большым за чатыры гады.

Найвышэйшую цікавасць балельшчыкаў выклікалі матч паміж зборнымі Расіі і Іспаніі (яго паглядзелі 1 мільён 60 тысяч чалавек) і гульня Расія — Харватыя (1 мільён 430 тысяч чалавек). Дарэчы, апошні з іх у трансляцыі на сайце БТРК паглядзелі 899 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў. А разам з 25 чэрвеня па 7 ліпеня «футбольныя тэмы» на сайце tvr.bу набралі 4,5 мільёна праглядаў!

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Футбол на вышыні. Рэйтынгавай

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.