Вы тут

Лукашэнка: На «Славянскім базары» пануе атмасфера міжнацыянальнай дружбы


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".


"Тут заўсёды пануе ўнікальная атмасфера міжнацыянальнай дружбы, якая існуе па-за дзяржаўнымі межамі, па-за палітычнымі і рэлігійнымі поглядамі і перакананнямі. Віцебскі фестываль служыць самым высакародным мэтам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з году ў год "Славянскі базар" напаўняе летняе жыццё Віцебска музычнымі рытмамі, ператварае пейзажы горада над Дзвіной у вялікую творчую майстэрню, дзе мастакі адкрываюць для гасцей фестывалю свет старажытных і сучасных традыцый народнага мастацтва.

"Мінулае і сучаснае не толькі ў культуры, але і ў лёсе людзей сплятаюцца тут разам, робяць гэту падзею блізкай для ўсіх, хто разумее прыроду духоўнай роднасці, ведае свае карані і шануе нацыянальную спадчыну", - сказаў Прэзідэнт.

 

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, не выпадкова гісторыя фестывалю пачалася тады, калі завяршылася палітычнае жыццё дзяржавы, якая дзесяцігоддзямі аб'ядноўвала многія народы ў адну сям'ю.

"І там, дзе палітыкі правялі дзяржаўныя межы, людзі знайшлі самы просты, стагоддзямі правераны спосаб захаваць добрыя, цяпер ужо суседскія адносіны - праз культурныя сувязі. На Віцебскай зямлі зарадзілася традыцыя, якая зноў змацавала славянскі свет мелодыяй любімых песень, гучаннем дзіўных галасоў, паэзіяй і музыкай душы вядомых усім аўтараў і выканаўцаў", - нагадаў беларускі лідар.

Захаванае адзінства, давер і ўзаемная падтрымка народаў сталі сапраўднай апорай у станаўленні і развіцці маладых суверэнных дзяржаў, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Міжнародны конкурс не толькі сабраў разам блізкіх людзей, але і прыцягнуў увагу таленавітых артыстаў з іншых куткоў зямнога шара.

"Прадстаўнікі многіх краін і кантынентаў у розныя гады ўпрыгожвалі і напаўнялі музычны марафон вельмі глыбокім сэнсам, - адзначыў Прэзідэнт. - "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" - гэта жыццесцвярджальная ідэя, закладзеная ў канцэпцыю "Славянскага базару" ў год яго заснавання, і сёння застаецца вельмі актуальнай і сучаснай".


Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады

Іх уладальнікамі сталі народны артыст Расіі кампазітар Алег Іваноў, аўтарскі калектыў у складзе народнага артыста Расіі дырыжора Валерыя Палянскага і заслужанага работніка культуры Расіі Аляксандра Шаніна, а таксама народны артыст Савецкага Саюза балетмайстар Валянцін Елізар'еў.

Прэміі Саюзнай дзяржавы прысуджаюцца за значны ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй і ўручаюцца адзін раз у два гады. Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе.

Традыцыйна яна ўручаецца старшынёй Вышэйшага дзяржсавета, Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у час цырымоніі адкрыцця фестывалю.

13 ліпеня на "Славянскім базары ў Віцебску" пройдзе Дзень Саюзнай дзяржавы. У гала-канцэрце "Саюзная дзяржава запрашае...", які адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра, прыме ўдзел аркестр "Фанограф-Сімфа-Джаз" пад кіраўніцтвам Сяргея Жыліна з удзелам папулярных выканаўцаў, фіналістаў тэлевізійных праектаў і міжнародных фестываляў.


Прэзідэнт Беларусі ўручыў узнагароду ўладальніку Гран-пры XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018" Аляксандру Балабанаву з Украіны

Дванаццацігадовы Саша жыве ў Кіеве і ўсё сваё пакуль яшчэ нядоўгае свядомае жыццё займаецца музыкай і вакалам. У яго прафесійным багажы ўжо ёсць перамогі і на ўсеўкраінскіх, і на міжнародных вакальных фестывалях і конкурсах, удзел у папулярных тэлепраектах. Нават у гэтым годзе да ўдзелу ў "Славянскім базары" хлопчык паспеў прадставіць сваю краіну на міжнародным фестывалі моў і культур у Аўстраліі.

Як адзначылі пасля абвяшчэння вынікаў члены журы конкурсу, удзельнік з Украіны абодва дні дэманстраваў стабільна добры вакал, а таксама ўвагу да падбору рэпертуару.

Для юнага пераможцы ўдзел у конкурсе "Славянскага базару" - прыступка ў яго амбіцыйных планах па развіцці кар'еры спевака. Аляксандр Балабанаў вельмі рады і ганарыцца тым, што ўдастоены атрымаць узнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі.

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».