Вы тут

«Зялёныя» праекты Навагрудчыны


Вучэбна-кансультацыйны цэнтр па аднаўляльных крыніцах энергіі ў Навагрудскім аграрным каледжы, сістэма гарачага водазабеспячэння на сонечнай энергіі ў цэнтральнай раённай бальніцы і новая ветрастанцыя ў вёсцы Грабнікі. Тры новыя аб'екты ў адзін дзень з'явіліся ў раёне дзякуючы праекту «Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Навагрудскім раёне — Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі».


Навагрудак — унікальнае па сваіх прыродна-кліматычных умовах месца. Таму аднаўляльная энергетыка — асаблівасць краю, яго іміджавы складнік, заўважыў на ўрачыстым адкрыцці ветрастанцыі Анатоль Маркевіч, старшыня Навагрудскага райвыканкама.

Вятрак магутнасцю 2,5 МВт — гэта ўстаноўка 100-метровай вышыні з 50-метровымі лопасцямі — з'явіўся дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага саюза ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Андрэа Віктарын, пасол Еўрапейскага саюза ў Беларусі, адзначыла фінансавую карысць, якую прынясе работа ўстаноўкі вучэбнаму цэнтру Міністэрства прыроды, што дазволіць яму распрацоўваць дадатковыя вучэбныя праграмы і даваць магчымасці для падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.

Сёння на Навагрудчыне працуе амаль не палова ўсіх ветраўстановак Беларусі (20 з 50). Агульная магутнасць ветракоў раёна — 32 МВт.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».