Вы тут

У Брэсце плавалі на матрацах


Каля паловы восьмай вечара ў нядзелю пайшоў моцны дождж. Ліло нібы сцяной, нават цёмна стала. Неба перыядычна разрывалі маланкі. Наймацней затопленымі аказаліся ўскраіны горада. Дасталося і асобным мікрараёнам. Ужо праз некалькі гадзін у сеціве з'явіліся здымкі, як гараджане плывуць па вуліцы на надзіманых матрацах альбо перамяшчаюцца ў ластах.


Некаторыя вуліцы літаральна ператварыліся ў рэкі. Дзе-нідзе вады было не па калена, а вышэй. «Плавалі» вуліца Янкі Купалы, асобныя вуліцы мікрараёнаў Граеўка і Кавалёва.

Моцны лівень працягваўся каля гадзіны, але і потым стыхія не адступіла, дождж ішоў амаль усю ноч. Падтопленымі аказаліся падворкі многіх прыватных дамоў. Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, у вячэрнія гадзіны ад брастаўчан паступіла амаль паўтары сотні зваротаў. Быў уведзены план «Надвор'е», па трывозе ўзнятыя ўсе службы.

Гэта ўжо другі лівень за тыдзень. Напярэдадні ў чацвер абласны цэнтр таксама апынуўся ва ўладзе стыхіі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?