Вы тут

У Гомелі праходзіць Міжнародны злёт юных ратавальнікаў


Як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях — з юных гадоў ведаюць хлопцы і дзяўчаты, што сабраліся ў Гомельскім спецыялізаваным ліцэі пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС. Там шаснаццаты раз праходзіць Міжнародны злёт юных ратавальнікаў.


Міністр МНС Уладзімір Вашчанка вітае каманды — удзельніцы Міжнароднага злёту.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка падкрэсліў, што пры рабоце з моладдзю ў сферы бяспекі важна развіваць міжнародныя сувязі на ўзроўні рэспублікі і асобных ведамстваў:

— Магчымасць стасункаў дзяцей з розных краін і абмен досведам у сферы бяспекі — залог паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва ў будучыні. Юныя прадстаўнікі нашай краіны таксама ўдзельнічаюць у аналагічных мерапрыемствах у іншых краінах. Нядаўна яны вярнуліся з Азербайджана. Таксама прымалі ўдзел у спаборніцтвах у Латвіі, Велікабрытаніі, ЗША, Расіі, Украіне...

На плошчы ў спецыялізаваным ліцэі пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Уладзімір Вашчанка асабіста вітаў кожную з камандаў. Напярэдадні злёту маладыя людзі з Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Грузіі, Германіі, Італіі, Казахстана, Латвіі, Польшчы, Расіі, Сербіі і Украіны прайшлі рэгіянальныя і рэспубліканскія адборы на радзіме. Між тым Беларусь на злёце прадстаўлена сталічнай камандай. Яна, дарэчы, і стала пераможцай ХХ Рэспубліканскага злёту юных ратавальнікаў. Расію прадстаўляюць дзве юнацкія каманды — з Санкт-Пецярбурга і Нягані. У камандзе Польшчы выключна дзяўчаткі, а нямецкія школьнікі сталі ўдзельнікамі пасля шматгадовага перапынку. Чацвёрты раз прывёз сваіх падапечных з гарадка Віджана рэгіёна Базіліката кіраўнік італьянскай каманды Эджыдыа Лакана:

— Нам усё спадабалася. Для нас тут — як другі дом, і мы заўсёды хочам сюды вярнуцца.

Школьніца з балгарскай Варны Румяна Кондава на Беларусі ўжо трэці раз. Гаворыць, што разам з паплечнікамі гатовая змагацца выключна за перамогу.

У праграме — сем конкурсаў, а таксама майстар-класы па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Каманды прэзентуюць «Візітную картку», павінны прайсці «Пажарную эстафету», выдаць актуальны выпуск Nеwsрареr-Bіllbоаrd. Таксама паўдзельнічаюць у спаборніцтвах па аказанні першай дапамогі, праходжанні турыстычнай паласы, вызначаць найлепшых у спартландыі і зборных палявых вучэннях. Школьнікаў, канешне, чакаюць экскурсіі, дыскатэкі і вогнішчы сяброўства. У такім рытме ўдзельнікі міжнароднага злёту юных ратавальнікаў будуць жыць цэлы тыдзень.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: На мове выратавання знаходзяць паразуменне школьнікі з 13 краін свету

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.