Вы тут

Вусені, якія ядуць вашу капусту


Бадай самая ўпадабаная гародніна ў шкоднікаў — капуста. Хто толькі яе не есць! Гэта могуць быць і крыжакветныя блошкі, і лічынкі капуснай мухі, і капусная тля, і капусная моль, і капусная соўка, і мядзведка... Але больш за ўсё шкоды ў сярэдзіне лета наносяць вусені совак, бялянак і капуснай молі.


Недаацэнка ўплыву на ўраджайнасць гэтых шкоднікаў можа пацягнуць нават поўную страту ўраджаю. Вусені соўкі пачынаюць есці лісце качана, спачатку верхнія пласцінкі, а падросшы, выядаюць у ім шматлікія хады, выклікаючы загніванне качаноў.

Самка адкладае ад 8 да 200 яек, а за сезон можа адкласці да 2,5 тысячы яек. Дарослы вусень дасягае 5 см і практычна недасягальны для хімікатаў. Таму змагацца з імі лепш адразу некалькімі сродкамі.

У першую чаргу трэба знішчаць пустазелле, бо на іх вусені могуць ад'ядацца і набірацца сіл. Кожны тыдзень трэба аглядаць лісце, каб знішчыць лічынак, пакуль яны яшчэ ўразлівыя для інсектыцыдаў. Можна проста збіраць іх уручную, лепш рабіць гэта ўвечары, калі вусені соўкі адправіліся падсілкавацца са сваіх хованак.

Таксама трэба рыхліць міжраддзі на глыбіню 8—10 см, каб знішчыць кладкі шкодніка. Каб гарантавана знішчыць шкоднікаў, трэба як мага раней пры іх з'яўленні апрацаваць расліны інсектыцыдам. Велізарную карысць могуць аказаць фосфар-арганічныя прэпараты...

Капусная моль — адзін з самых небяспечных шкоднікаў капусты. Яе з'яўленне можа выклікаць масавую гібель раслін. Днём вусені хаваюцца на ніжнім баку лісця, а ўначы і ўвечары адпраўляюцца на абед. Самкі адкладаюць па 100—700 яек.

Знішчыць іх нашчадкаў можна апырскваннем «Актэлікам», «Жукаедам» і іншымі прэпаратамі. Пакуль вусені трымаюцца кучна, можна выкарыстоўваць ручны збор. Збіраць яйкі і вусеняў трэба раніцай. Таксама можна ўжываць біялагічныя прэпараты, напрыклад «Бітаксібацылін».

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».