Вы тут

Як даць рады «санкцыёнцы»?


Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню Мытнага камітэта.

Днямі на магілёўскім напрамку затрымалі два грузавікі, якія накіроўваліся з Беларусі ў Расію з так званай санкцыйнай прадукцыяй па падробленых дакументах. Суправаджаў іх грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які значыўся ў міждзяржаўным вышуку. Ён быў затрыманы, зараз праводзіцца праверка. Гэты факт прагучаў падчас дакладу старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Юрыя Сянько кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.


Прэзідэнт звярнуўся да старшыні ДМК з некалькімі пытаннямі. Ён пацікавіўся, як ідзе напаўняльнасць рэспубліканскага бюджэту. «Усё ж такі ў вас велізарны пласт падатковага адміністравання», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. За першае паўгоддзе ў рэспубліканскі бюджэт паступіла 4,6 млрд рублёў плацяжоў, якія кантралюе ДМК. Гэта на 33,6 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Як пракаментаваў пасля сустрэчы Юрый Сянько, павелічэнне сумы напаўнення бюджэту адбылося з-за аўтаматызацыі працэсу ўзаемадзеяння мытні і бізнесу, аптымізацыі колькасці дакументаў і росту аб'ёму перавозак тавараў.

Другое пытанне — сітуацыя ў органах мытнага кантролю. «Вы туды прыйшлі з адной добрай мэтай — навесці парадак, бо хапала ў нас там праблем. Вы прафесіянал, спецыяліст, на гэта я і разлічваў, што парадак там будзе наведзены», — звярнуў увагу Прэзідэнт, цікавячыся сённяшнім станам спраў. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што апошнім часам усё радзей і радзей чуваць пра праяўленне карупцыі ў мытных органах. «Хоць я не выключаю, што гэта ў нас там яшчэ не зжыта. Але ўжо таго, што было, напэўна, няма. Хацелася б спадзявацца», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пацікавіўся таксама, ці атрымалася выйсці на запланаваны ўзровень аптымізацыі мытных органаў. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што «асабліва ў Мытным камітэце скарачаць няма чаго. Гэта орган, які працуе і прыносіць грошы». Па планах з 1 студзеня 2019 года мытня «Мінск-2» увойдзе ў склад Мінскай рэгіянальнай мытні. Колькасць падраздзяленняў на ўзроўні аддзелаў скароціцца з 56 да 45. Вызваляцца 59 штатных адзінак, якія плануецца накіраваць ва ўнутраныя пункты мытнага афармлення, а таксама на граніцу для здзяйснення пашпартнага кантролю ў асобных пунктах пропуску.

Наконт замежных тавараў, якія трапілі пад санкцыі Расіі, Прэзідэнт адзначыў, што гэта наш галаўны боль. Многае зроблена, але часам прыходзіцца чуць, што ў Беларусі дрэнна працуюць з гэтай катэгорыяй прадуктаў. «Ці вырашана гэта пытанне? І, калі гэта не так, нам неабходна смялей пра гэта гаварыць, бо, па інфармацыі спецслужбаў, запраўляюць усімі негатыўнымі працэсамі, звязанымі з «санкцыёнкай» і іншымі пытаннямі, фірмы і кампаніі Расійскай Федэрацыі. Часам буйныя, за якімі стаяць буйныя дзялкі з цяжкімі пагонамі. Гэта таксама неабходна гаварыць, не саромецца. Не мытнікам расійскім гаварыць, а інфармаваць урад і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, каб яны там разбіраліся са сваімі».

З моманту ўвядзення расійскім бокам так званых санкцый ДМК выявіў 2,2 тысячы адміністрацыйных правапарушэнняў, заведзена 30 крымінальных спраў па фактах незаконнага перамяшчэння 25 тысяч тон санкцыйных тавараў на суму 40,8 млн беларускіх рублёў. Пры гэтым Юрый Сянько звяртае ўвагу, што зараз увозіцца менш такой прадукцыі.

Дадаткова старшыня ДМК адзначыў, што сёлета былі выяўлены вялікія партыі наркотыкаў. Як правіла, яны правозіліся транзітам у бок Расіі. Літаральна некалькі дзён таму каля Гродна ў пункце пропуску Брузгі быў затрыманы расіянін з 1,1 кілаграма какаіну.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».