Вы тут

У мінскім Доме кіно адкрылася выстаўка Алега Карповіча


«Беларусы. Арт-пазітыў». Пад гэтай назвай у мінскім Доме кіно адкрылася выстаўка вядомага творцы, члена Саюза мастакоў Беларусі Алега Карповіча. На ёй прадстаўлена каля 30 графічных работ, здольных прымусіць гледача найперш... усміхнуцца, а потым, магчыма, неяк па-іншаму паглядзець на... сябе і свет.


Працуючы аглядальнікам і мастаком у штодзённай газеце «СБ. Беларусь сегодня», Алег Карповіч стварыў дзясяткі тысяч малюнкаў, якія друкаваліся ў тым ліку ў часопісе «Вожык». Сярод іх — карыкатуры, сяброўскія шаржы, плакаты, стылізаваныя партрэты вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, артыстаў. У апошнія гады — і выстаўка таму ў пацвярджэнне — мастак вылучыў для сябе дзве найважнейшыя тэмы: «Беларусы» і «Мір».

— Адзін малюнак — гэта адзін гук, адно слова, — зазначыў Алег Карповіч, — два-тры малюнкі — выяўленчы акорд, чатыры-пяць — ужо мелодыя, а выстаўка — гэта, калі не сімфонія, то, магчыма, песня. І тут, мне здаецца, нават канкрэтная: «Мы, беларусы, мірныя людзі»...

Цёплыя словы ў адрас мастака на адкрыцці выстаўкі прамовілі старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук, мастацкі рэдактар часопіса «Вожык» Аляксандр Каршакевіч, мастак Алег Папоў ды іншыя.

Выстаўка будзе працаваць да 28 жніўня, потым пазнаёміцца з ёй змогуць гаспадары і госці Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў Іванаве, жыхары іншых райцэнтраў, бо і арт, і тым больш пазітыў патрэбныя сёння ўсюды.

Валянціна Доўнар

Загаловак у газеце: Спыніцца... Усміхнуцца

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.