Вы тут

Вядомыя і невядомыя літаратары пра тое, чаму Мінск — назаўжды


Застацца ў горадзе падчас летняй спякоты — сапраўднае выпрабаванне. Каб лягчэй шпацыравалася па Мінску — самы час прачытаць кнігу пра яго. Сёлета ў межах фестывалю «Горад і кнігі» быў праведзены конкурс апавяданняў пра Мінск. Праект мае назву «10+10». Творы дзесяці пераможцаў з’явіліся ў зборніку побач з творамі дзесяці вядомых аўтараў.


Кіраўніком гэтага спецпраекта выступіла Маргарыта Латышкевіч — пісьменніца і рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць». Яе твор таксама змешчаны ў зборніку разам з апавяданнямі Людмілы Рублеўскай, Ганны Севярынец, Адама Глобуса, Алены Мальчэўскай, Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастарнак, Надзеі Ясмінска, Міхаіла Валодзіна,Уладзіміра Садоўскага і Юліі Алейчанкі. Астатнія дзесяць — пераможцы конкурсу, маладыя літаратары. Усе тэксты былі напісаныя спецыяльна для гэтага праекта.

Прэзентацыя кнігі адбылася падчас правядзення самога фестывалю ў маі.

Галоўная ідэя праекта вытрымана. «Мінск як тэма, Мінск як месца, Мінск як галоўны герой і як фон падзей, што іх вызначае. Мінск у любых праявах, але абавязкова ён», — адзначаюць стваральнікі. Зборнік «Мінск назаўжды» выглядае як дзіцячая кніга, і некаторыя тэксты з яго падобныя да казак, але ўсе аб’яднаныя такім знаёмым месцам дзеяння. Можа, таму ў гэтай кнізе адчуваецца нешта цёплае і чароўнае пры адным толькі поглядзе на вокладку. А пасля прачытання захочацца менавіта з такім адчуваннем паглядзець на горад вакол цябе.

Дар’я СМІРНОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У Блізнятаў ёсць шанц кардынальна змяніць жыццё.

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.