Вы тут

«Звязду» проста прыемна чытаць»


У вёсцы Даколь кладуць новы асфальт. Значыць, вёска жыве. Яна немалая. Хоць і тут, вядома, ёсць свае праблемы, найперш дэмаграфічныя. Аднак пра іх гаварыць сёння мы не будзем, бо прыехалі ў гэтыя маляўнічыя мясціны з выключна прыемнай місіяй — уручыць наш галоўны прыз па выніках падпіскі на 3 квартал і 2-е паўгоддзе. Узнагароду — 30-літровую дубовую бочку — зрабілі народныя майстры-ўмельцы з Любаншчыны, а пераможца падпісной кампаніі жыве ў суседнім Глускім раёне, што, праўда, ужо на Магілёўшчыне.


Доб­ры ўра­джай вы­рас на град­ках, якія Свят­ла­на Ге­ра­сім­чук апра­цоў­вае з да­па­мо­гай на­бо­ру са­до­вых ін­стру­мен­таў — іх гас­па­ды­ня ра­ней так­са­ма вый­гра­ла ў ла­та­рэі пад­піс­чы­каў «Звяз­ды».

Святлана Мікалаеўна Герасімчук, загадчыца Калаціцкага дзіцячага садка, і яе муж Мікалай Іванавіч, ляснік мясцовага лясніцтва, выпісваюць і чытаюць «Звязду» ўжо гадоў 10.

— Раней мы выпісвалі многа выданняў, я 15 гадоў выкладала ў нашай Дакольскай школе рускую мову і літаратуру, таму чытала многа. Праўда, «Звязды» ў гэтым спісе не было. Але аднойчы муж, вярнуўшыся з працы, сказаў, што «Звязда», газета на роднай мове, карыстаецца цікавасцю ў яго на рабоце, у лясніцтве. «Трэба выпісаць яе і дахаты», — сказаў ён. Вось з таго часу мы і сябруем з «роднай газетай на роднай мове».

— Пасля таго як паменела дзяцей у нашай школе, — працягвае Святлана Мікалаеўна, — яна закрылася, я стала працаваць у нашым дзіцячым садку, а калі закрыўся і ён — перайшла на працу ў такі ж садок у суседняй вёсцы. Падзей было шмат — «Звязда» заставалася.

Раней Святлана Мікалаеўна і Мікалай Іванавіч не праяўлялі вялікай цікавасці да падпісной кампаніі — выпісвалі газету і ўсё. А сёлета вясной вырашылі паспрабаваць. Тым больш што да розыгрышу прапаноўваўся патрэбны ў гаспадарцы мотаблок.

Мотаблок выйграць не ўдалося — затое дастаўся набор сельгасінвентару (таксама нялішні, бо ёсць жа агарод).

— Муж сказаў: ну і добра: у цябе работа маларухомая, значыць, будзеш больш завіхацца ў градах, раз такая справа, — смяецца Святлана Мікалаеўна. — Так і атрымалася. У гэтую падпіску, — працягвае яна, — думаем: снарад двойчы ў адну варонку не трапляе. Але ж — дубовая бочка! Адправілі купон. А днямі патэлефанавалі з рэдакцыі — вось было здзіўленне...

Сапраўды, снарад, можа, і не падае два разы ў адно месца, але ўдача... Яна заўсёды побач з чалавекам. Проста трэба зрабіць ёй насустрач хоць бы маленькі крок. Вось як зрабілі гэта Герасімчукі.

Мікалай Іванавіч, які на кароткі момант далучыўся да нашай размовы, кажа, што ў газеце яго цікавяць найперш матэрыялы на міжнародную тэматыку: «Што ў свеце робіцца», напрыклад. «А наогул, — кажа ён, — газету проста прыемна чытаць».

Святлана Мікалаеўна з'яўляецца дэпутатам Калаціцкага сельскага Савета, і лагічна, што яна выдзяляе нашу ўкладку «Мясцовае самакіраванне», таксама — нашу пастаянную рубрыку «Крынічка»,
дзе «ёсць усё тое, што цікавіць чалавека на зямлі»...

Хай шчасціць ім, людзям на зямлі!

Анатоль Сланеўскі

Фота Яўгена Пясецкага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.