Вы тут

Свята прыпеўкі прайшло ў Кальчунах


Частушка — асобны напрамак у фальклоры і абавязковы госць на вяселлях, юбілеях, провадах у армію, грамадскіх святах. Яна робіць настрой, задае тэмп мерапрыемства, стварае адпаведную атмасферу. Але звычайна прыпеўкі ўспрымаюцца як нейкі дадатковы атрыбут свята. А вось у аграгарадку Кальчуны, што ў Ашмянсікм раёне, для частушак стварылі асобнае свята «Душа-частушка».


Прыпеўкамі слухачоў цешылі ўдзельнікі ўсіх узростаў: ад мясцовых школьнікаў да 82-гадовай жыхаркі вёскі Біюцішкі. Выступалі таксама аматары з Ашмян і іншых мястэчак раёна. Чуліся нават яўрэйскія частушкі. Захапіўшыся атмасферай свята, і звычайныя госці не засаромеліся ды падзяліліся прыпеўкамі, якія памяталі з дзяцінства.

Нягледзячы на сваю, здавалася б, легкадумнасць, прыпеўкі каларытна, весела і жвава, часам, нават і з'едліва, але заўжды трапна адлюстроўваюць асаблівасці жыцця чалавека, яго настрой, паводзіны і жаданні. Можа, менавіта таму яны, такія простыя, і блізкія сэрцу кожнага.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».