Навуковая каманда пад кіраўніцтвам Чжу Чжааюя з Гуанчжоўскага інстытута геахіміі Кітайскай акадэміі навук у вёсцы Шанчэнь павета Ланьтянь горада Сіань правінцыі Шэньсі знайшла руіны палеалітычнага стагоддзя, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
У руінах былі знойдзены каменныя прылады працы ўзростам 1,26-2,12 мільёна гадоў. Гэтая знаходка сведчыць пра тое, што два мільёны гадоў таму ў Кітаі ўжо жылі людзі.
У руінах Шанчэнь супрацоўнікі выявілі неапрацаваныя камяні і каменныя прылады, уключаючы ядрышчы, секла, свердзел, абушок. Таксама былі раскапаныя фрагменты закамянелых костак аленяў, паларогіх і іншых жывёл.
Раней найстаражытныя доказы з'яўлення людзей за межамі Афрыкі былі знойдзены ў Дманісі ў Грузіі. Там адшукалі каменныя прылады і закамянеласці чалавека прамаходзячага ўзростам 1,85 мільёна гадоў.
Адкрыццё каманды Чжу Чжаоюя дэманструе, што прыкладна 2,12 мільёна гадоў таму ў руінах Шанчэнь ужо з'явіліся гамініды, што на 270 тысяч гадоў раней, чым у Дманісі.
Вынікі даследавання былі апублікаваны ў міжнародным часопісе «Nature».
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.