Вы тут

У Магілёве затапіла не толькі дарогі, але і кватэры


Моцны лівень, які абрынуўся ў нядзелю вечарам, за лічаныя хвіліны паралізаваў жыццё горада. За кароткі час на Магілёў выпала каля 76 % сярэднямесячнай нормы ападкаў. Некаторыя ўчасткі вуліц сталі наогул непраезнымі. Часова быў прыпынены рух тралейбусаў і аўтобусаў на некаторых маршрутах.


А вось для жыхароў першага пад'езда дома № 35 па вуліцы Каштанавай гэты дзень запомніцца яшчэ і тым, што вада лілася не толькі за сценамі іх кватэр, але і ўнутры. І прычынай маштабнага патопу стаў зусім не дождж, а няспраўнасць абсталявання і не вельмі высокая аператыўнасць рэагавання адказных службаў. Відавочцы кажуць, што гарачая вада лілася па сценах на працягу амаль гадзіны. Менавіта столькі, па словах жыхароў, прыйшлося чакаць аварыйную службу. У выніку пацярпелі ўсе кватэры — з дзясятага да першага паверха.

Як растлумачылі ў ЖЭУ № 9, на балансе якога знаходзіцца гэты дом, надзвычайная сітуацыя была выклікана тым, што на тэхнічным паверсе выйшаў са строю аўтаматычны паветраадводнік. У выніку маёмасці жыхароў прычынена значная шкода. Людзі ў шоку, шмат хто перад гэтым зрабіў дарагі рамонт і набыў новую мэблю. Вады ж налілося столькі, што ў некаторых кватэрах яна стаяла яшчэ і на наступны дзень. Па словах начальніка ЖЭУ № 9 Сяргея Кавалькова, памеры бедства пакуль ацэньваюцца. Складаюцца акты для кампенсацыі страт, якія потым будуць разгледжаны на камісіі Ленінскага ЖРЭУ.

Нэлі ЗІГУЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».