Вы тут

Дырэктар «Ecolіnes Беларусь»: Прычыны ДТЗ ва Украіне высветлім за 3-4 дні


У Адэскай вобласці беларускі аўтобус кампаніі Ecolіnes вылецеў у спадзісты кювет. У машыне знаходзіліся 47 пасажыраў, сярод якіх было 20 дзяцей. Ніхто не пацярпеў.


Паводле слоў відавочцаў, аварыя адбылася ўчора раніцай за 135 кіламетраў ад Кіева. Вадзіцель заснуў, з-за чаго аўтобус страціў кіраванне і цераз сустрэчную паласу вылецеў у кювет.

«(Кіроўцы. — Рэд.) памяняліся пасля мяжы. Першы пайшоў спаць, другі за рулём вырубіўся. Пакуль ехалі па жахлівай дарозе, ён еў цукеркі і трымаўся, а як выехалі на добры кавалак, заснуў», — напісала адна з відавочцаў ДТЗ у сваім Facebook.

Праз дзве з паловай гадзіны пасажырам выдзелілі іншы аўтобус.

— Зараз праводзіцца службовае расследаванне, мы высвятляем прычыны. Думаем, на працягу  3—4 дзён мы ўсё высветлім. У кіроўцы 14-гадовы стаж кіравання, парушэнняў ніколі не было, — расказаў «Звяздзе» кіраўнік «Ecolіnes Беларусь» Павел Куцэнка. На пытанне, ці збіраецца кампанія пакрыць пасажырам нязручнасці, ён адказаў наступнае: «Калі пасажыры звернуцца ў кампанію, мы разгледзім гэтае пытанне».

Нагадаем, на мінулым тыдні рэйсавы мікрааўтобус Адэса—Гомель урэзаўся ў грузавік, пяць беларусаў загінулі. ДТЗ адбылося на 289-м кіламетры аўтадарогі Кіеў—Адэса. У той жа дзень, 20 ліпеня, у ДТЗ пад украінскім Жытомірам загінулі 11 чалавек, нашых суайчыннікаў сярод іх не было.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.