Вы тут

Як пазбегнуць харчовага атручвання


І як мы самі распаўсюджваем небяспечныя бактэрыі па кухні.

Ялавічына, малочка, яйкі, рыба і фрукты — акрамя халадзільніка і абедзеннага стала, іх аб'ядноўвае сумная статыстыка харчовых атручванняў.


Нярэдка прычынай недамагання становяцца брудныя рукі. Бо адны з самых частых «пасажыраў» далоняў — гэта ўзбуджальнікі гепатыту А, герпесу, дызентэрыі, грыпу. Важна правільна мыць і самі прадукты. Напрыклад, курыцу. На яе мясе часта жывуць лістэрыі. Гэтыя бактэрыі могуць выклікаць гнойны менінгіт, эпілепсію, паўплываць на развіццё плода ў цяжарных, прыводзячы да гідрацэфаліі. Лістэрыі вельмі жывучыя і рухомыя. Калі інфіцыраваную птушку пакласці на пару гадзін у халадзільнік, лістэрыямі будуць заражаныя і ўсе астатнія прадукты.

У топ самых небяспечных з пункту гледжання цяжару і частаты атручванняў уваходзяць курыныя яйкі. Аднойчы да іх дакрануўшыся, трэба старанна мыць рукі, каб не падхапіць сальманелу.

Прадукты з тэрмінам захоўвання, які скончыўся, не менш небяспечныя. У кожнай прыгатаванай стравы ёсць свой тэрмін прыдатнасці. Боршч захоўваецца не больш за сем дзён. Смажаныя катлеты — 36 гадзін. Большасць салатаў з цяжкасцю пратрымаюцца суткі. Вінегрэт, напрыклад, пракісне ужо праз 18 гадзін. Таксама важна правяраць тэрміны прыдатнасці каля прылаўка перад пакупкай.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.