Вы тут

Моладзь запрашаюць на «Круглае возера — 2018»


Маладыя людзі ад 18 да 35 гадоў (у тым ліку і тыя, у каго ёсць фізічныя абмежаванні) правядуць 10 займальных і пазнавальных дзён у час летняга інтэграцыйнага палатачнага лагера-семінара «Круглае возера — 2018», які пройдзе з 4 па 14 жніўня.


Унікальная адукацыйная праграма, а таксама паходная лазня, гітара і барабаны, новыя сябры і шчырыя размовы каля вогнішча... «Наш лагер — гэта маленькае жыццё ў лесе, на беразе возера, удалечыні ад гарадской мітусні. Гэта «адкрытая прастора», дзе дзейнічаюць толькі тыя правілы, якія маладыя людзі ўстанаўліваюць для сябе самі», — паведамілі нам у Беларускім маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Розныя-Роўныя», якое з'яўляецца арганізатарам «Круглага возера — 2018».

Падчас адукацыйнай праграмы лагера-семінара маладыя людзі будуць гаварыць пра бар'еры, якія ўскладняюць узаемадзеянне людзей з інваліднасцю і без яе, паспрабуюць разабрацца, як стэрэатыпы і забабоны ўплываюць на якасць жыцця моладзі. Гаворка будзе ісці і аб інклюзіі, і аб тым, што яна датычыцца кожнага сучаснага чалавека.

Увогуле, арганізатары абяцаюць цікавыя дыскусіі, ролевыя гульні, форум-тэатр і многае іншае. Іх мэта — навучыць удзельнікаў лагера прымаць розных людзей такімі, якія яны ёсць, пазбягаючы забабонаў і ўмоўнасцяў, а таксама — адкрыта выказваць сваё меркаванне і праяўляць ініцыятыву, прымаць рашэнні і ўсведамляць наступствы сваіх дзеянняў, вырашаць канфліктныя сітуацыі, ператвараючы іх у новы карысны вопыт. Таксама арганізатары ўзялі на сябе дастаўку ўдзельнікаў з Мінска да лагера і забеспячэнне іх харчавання і пражывання.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».