Вы тут

Летні лагер прайшоў у 56-м палку сувязі


19 хлопцаў з Маскоўскага раёна Мінска на 9 дзён перабраліся ў 56-ы асобны полк сувязі ВПС і войскаў ППА. Увесь гэты час яны начуюць у казармах, а камандуюць імі сяржанты тэрміновай службы і афіцэры.


— Мы хочам навучыць юнакоў дзеянням ва ўмовах будучай ваеннай службы, — заўважае намеснік начальніка палявога вузла сувязі па ідэалагічнай рабоце маёр Сяргей Паўлаў. — Рыхтаваць маральна і фізічна да гэтага іх лепш за ўсё ужо цяпер. Ім ужо ад 14 да 16 гадоў. Будучыя прызыўнікі! Ды і на занятках па дапрызыўнай падрыхтоўцы ім будзе лягчэй.

Праграма для школьнікаў вельмі насычаная. Непасрэдна на тэрыторыі часці яны вывучаюць агульнавайсковыя дысцыпліны: займаюцца страявой, агнявой, тактычнай і інжынернай падрыхтоўкай. Але і культурны складнік таксама вялікі — спланаваны экскурсіі, паходы па месцах баявой славы...

Таксама мы падрыхтуем нашых выхаванцаў да ваеннай эстафеты. Яна ўключае ў сябе дзесяць пунктаў, на якіх прадстаўлены разнастайныя элементы ваеннай справы. Сярод іх — настройка радыёстанцыі, пошук няспраўных катушак, размініраванне ўчастка, разборка-зборка зброі, снараждэнне магазіна, аказанне першай дапамогі, уменне паставіць палатку на некалькі чалавек... Адным словам, усё, што спатрэбіцца ім у будучыні ў войску.

Сярод сяржантаў, якія камандуюць хлопцамі, — толькі максімальна падрыхтаваныя. Двое з іх працавалі з новым папаўненнем і таму атрымалі вялікую практыку ў зносінах з людзьмі, якія да гэтага не мелі дачынення да вайсковай справы.

— Спачатку была ідэя арганізаваць такі лагер для навучэнцаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, — гаворыць намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 170 горада Мінска Святлана Жогал. — Каб дапамагчы ім арганізаваць сябе, сфарміраваць новыя рысы характару. Але з часам мы сталі набіраць не толькі такіх юнакоў, але і іншых хлопцаў, якія хочуць вызначыцца з прафесіяй, неяк сябе арганізаваць і дысцыплінаваць.

Анвару Хаджаеву споўнілася 16 гадоў. У ваенна-патрыятычным лагеры ён упершыню.

— Да гэтага я нёс вахту на Пасту № 1, займаў высокія месцы на конкурсах па страявой падрыхтоўцы. Ёсць думкі паступаць у Ваенную акадэмію. Прыцягвае армейская тэма тым, што служылі брат, бацька і дзед. Таксама ўдзельнічаў у парадзе да Дня Незалежнасці. Калі маршыруеш, то на цябе ўсе глядзяць, і ты адчуваеш вялікую адказнасць. За першы дзень тут я навучыўся прыгожа запраўляць ложак. На страявых занятках мы рэпеціравалі пастраенне. Лягчэй мне і на дапрызыўнай падрыхтоўцы.

А вось пятнаццацігадовы Сяргей Царлюкевіч у 56-м палку ўжо другі год запар.

— Летась мне ў школе расказалі пра гэты лагер і спыталі, ці не хачу я сюды з'ездзіць. Я пагадзіўся. І мне спадабалася. Тым больш што дзед — вайсковец, шмат расказваў пра службу. Сябрую і са спортам — ужо даволі даўно займаюся боксам.

Кампетэнтна

Больш за 150 спартыўна-патрыятычных лагераў арганізуецца сёлета ў Беларусі. Мяркуецца, што ў іх паўдзельнічаюць каля 10 тысяч вучняў. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Іх работа вядзецца па спартыўна-тэхнічным, фізкультурна-спартыўным, ваенна-патрыятычным, абаронна-спартыўным кірунках. Міністэрства адукацыі рэалізуе ваенна-патрыятычныя адукацыйныя праграмы ва ўзаемадзеянні з Мінабароны, МУС, Дзяржпагранкамітэтам і МНС.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Вакацыі па ўставе

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.