Вы тут

Аршанскі раёна пра першыя вынікі работы буйнога рытэйлера на сяле


У адміністрацыі Аршанскага раёна расказалі пра першыя вынікі работы буйнога рытэйлера ў сельскай мясцовасці

За комплексным абслугоўваннем вяскоўцаў Аршанскага раёна з красавіка сочыць буйны рытэйлер «Еўрагандаль». Там, дзе спажыўкааперацыя не змагла, нішу заняла прыватная кампанія. Рытэйлер абяцаў стварыць аднолькавыя цэнавыя ўмовы з буйнымі гарадскімі крамамі, бо не сакрэт, што цэннік у горадзе значна меншы за той, што на вёсцы. З заробкамі ж справа адваротная. Акрамя таго, важна прадставіць і шырокі асартымент, якім крамы на сяле пахваліцца могуць далёка не заўсёды. Пра тое, як змяніўся гандаль на сяле і наколькі павысілася яго якасць, расказаў першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей ПАЦ.


Там, дзе кааперацыя не змагла

Гандлёвае абслугоўванне сельскага насельніцтва Аршанскага раёна сёння забяспечваюць 24 кампаніі і восем індывідуальных прадпрымальнікаў. Усяго з гэтай мэтай функцыянуюць 89 гандлёвых аб'ектаў.

Яшчэ нядаўна больш за траціну крамаў, якія абслугоўвалі вяскоўцаў, належалі «Белкаапсаюзу». Аднак жыхароў вёсак і малых населеных пунктаў не задавальнялі ні цэны, ні асартымент, і з гэтым трэба было нешта рабіць — Год малой радзімы абавязвае.

«У сельскай мясцовасці, на жаль, спажывецкая кааперацыя не справілася з абслугоўваннем жыхароў. Мы добра разумеем, што ўзровень заработнай платы ў сельскіх жыхароў ніжэйшы, чым у горадзе. У сваю чаргу, цэны на многія харчовыя тавары былі вышэйшыя за гарадскія. Такога дыспарытэту быць не павінна», — адзначыў Сяргей Пац.

У выніку ў адміністрацыі раёна прапрацавалі магчымасць прыходу прыватнага рытэйлера на тыя аб'екты, якія раней займала спажывецкая кааперацыя.

«Там мы заключылі дагаворы арэнды. Цяпер ужо 32 аб'екты «Еўрагандлю» працуюць у сельскай мясцовасці», — растлумачыў Сяргей Пац.

Як вынік, задача цалкам змяніць якасць гандлю ў сельскай мясцовасці была выканана ў самыя кароткія тэрміны.

«Але мы на гэтым не спыняемся і ўжо вызначылі населеныя пункты, куды запросім буйны прыватны рытэйл. У хуткім часе яшчэ шэсць гандлёвых аб'ектаў будуць створаны ў вёсцы. Да канца гэтага года ў нас будзе мінімум 38 крамаў «Еўрагандлю», — расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама.

Прадукты даедуць нават у цяжкадаступныя месцы

Аднак у раёне ёсць і невялікія мястэчкі, у якіх жыве менш за 200 жыхароў. Праблему іх абслугоўвання таксама практычна вырашылі. Цяпер 225 населеных пунктаў сельскай мясцовасці раёна, дзе пражывае каля 7 тысяч чалавек, абслугоўваюцца аўтакрамамі. Арганізавана і абслугоўванне жыхароў дачных участкаў.

«Для іх мы прапрацавалі пытанне па наяўнасці аўтамагазінаў. Цяпер у нас працуе восем аўтакрамаў па 18 маршрутах. Мы цалкам наладзілі ўзаемаадносіны з рытэйлерамі і бачым станоўчы вынік: нашы сельскія жыхары задаволеныя цэнамі і асартыментам», — паведаміў Сяргей Пац.

Гандлёвыя павільёны да канца года з'явяцца ў населеных пунктах Брухава, Андрэеўшчына, Дачная, Магераўка, Загарадная.

А што прыватнікі?

Як правіла, з прыходам буйных сеткавых кампаній могуць пацярпець крамы індывідуальных прадпрымальнікаў, якім складана канкурыраваць з цэнавай палітыкай і шырокім асартыментам. Аднак, як адзначыў суразмоўнік, у раёне з пачатку работы кампаніі «Еўрагандаль» такіх пытанняў пакуль не ўзнікала. Канкурэнцыя з'явілася, але яна здаровая.

«Напрыклад, у аграгарадку Бабінічы, нягледзячы на прысутнасць трох крамаў «Еўрагандлю», паспяхова працуюць невялікія прыватныя крамы. З іх боку няма нараканняў. Зваротаў па нездаровай канкурэнцыі не было з самага пачатку, калі «Еўрагандаль» прыйшоў у раён», — растлумачыў першы намеснік старшыні райвыканкама.

Акрамя таго, ён адзначыў, што з прыходам буйнога рытэйлера тавараабарот стаў большы. Павялічылася і заработная плата ў прадаўцоў, у параўнанні з той, што была ў спажывецкай кааперацыі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Год малой радзімы і вялікіх крамаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».