Вы тут

Відэаназіранне ў дамах: ад пентхаусаў да «хрушчовак»*


У пачатку 2000-х сталічныя дамы пачалі абсталёўвацца прымітыўнымі па сённяшніх мерках дамафонамі, тады наяўнасць такой прылады нават падвышала кошт жылля на другасным рынку. Нейкіх гадоў дзесяць таму відэаназіранне ў пад'ездзе і на дваровай тэрыторыі было прыкметай элітнасці жылля. Сёння любы чалавек можа абсталяваць аўтаномнай сістэмай відэаназірання сваё жыллё і месцы агульнага карыстання.


За парадкам сочыць відэакамера, а не муляж

— Якія месцы / аб'екты мае права абсталяваць відэаназіраннем прыватная асоба?

— Сваю кватэру, домаўладанне, месцы агульнага карыстання: лесвічную пляцоўку, гараж, дваровую тэрыторыю. Адзінае абмежаванне: устаноўленая па вашай замове камера не павінна парушаць асабістую прастору суседзяў, — тлумачыць тэхнічны дырэктар кампаніі “Мультысэрвісныя сістэмы” Іван Кузьміч . — Гэта значыць, вывесці камеру на агульную дарогу, якая вядзе да вашага дома, можна, а вось каб яна падглядвала ў сад суседзяў, нельга. Таксама абавязкова трэба прымацаваць шыльду, якая папярэджвае, што вядзецца відэаназіранне.

Іван Кузьміч.

— Раскажыце некалькі прыкладаў эфектыўнага выкарыстання відэаназірання ў побыце.

— У садовым таварыстве некаторыя грамадзяне ніяк не хацелі сартаваць смецце, хоць усе ўмовы для гэтага былі створаны. Дзякуючы відэаназіранню атрымалася выявіць парушальнікаў. Дачнікі былі ўпэўненыя, што камера — муляж, таму што, маўляў, сістэма, якая працуе — дорага і трэба камусьці пастаянна дзяжурыць ля манітора кампутара. Такія сістэмы, вядома, яшчэ засталіся, але сучаснае праграмнае забеспячэнне відэаназірання значна прасцей і эканомней для карыстальніка.

Яшчэ прыклад. У двары канфліктавалі падлеткі, і самае важнае пытанне для бацькоў: “хто першы пачаў бойку”. Камера відэаназірання не толькі зафіксавала завадатара бойкі, але і ў дадатак яшчэ некалькі іншых дробных інцыдэнтаў: хто смецце не данёс да пляцоўкі,  хто кветкі сцягнуў з клубы і зламаў лаўку. У будучыні такія прыватныя камеры можна будзе падключыць да сістэмы цэнтралізаванага відэаманіторынгу. У выпадку нейкага надзвычайнага здарэння яна падасць сігнал, на які адрэагуюць адпаведныя службы: ад міліцыі і МНС да хуткай дапамогі.

 

Дваровая тэрыторыя пад наглядам.

На самой справе, усё гэта можна выкарыстоўваць не толькі ў “выкрывальных” мэтах. Уявіце, праца мужчыны звязаная з працяглымі раз'ездамі. А так хочацца бачыць, як расце сын або дачка. Можна ўсталяваць відэакамеру ў дзіцячай і дыстанцыйна назіраць за малым.

 

У смарфоне ўсё відна, як на далоні  

Што патрабуецца з тэхнічнага боку ад кліента, каб атрымаць вашу паслугу? 

— Сама відэакамера, камплект дапаможнага абсталявання для падключэння і паслугу па мантажы прадастаўляе наша кампанія. Карыстальніку неабходна мець камп'ютар або смартфон, які працуе на iOS або Android з магчымасцю выхаду ў інтэрнэт. Устаноўка займае звычайна не больш за 1 гадзіну. Дагавор, памятку па аплаце і картку з данымі доступу прывозяць нашы спецыялісты ў момант падключэння. Гэта вельмі зручна, бо не трэба марнаваць час на візіт у офіс кампаніі для афармлення дакументаў.

— А колькі каштуе абаненцкая плата за такую паслугу?

 — Разавая плата за падключэнне — 40 руб. Абанплата залежыць ад тэрмінаў захоўвання інфармацыі: 7 дзён — 10 руб., 30 дзён — 30 руб. у месяц. Калі, напрыклад, усе суседзі карыстаюцца відэаназіраннем, то сума дзеліцца прапарцыянальна на кожнага. Пры гэтым карыстальнік можа зрабіць скрыншот выявы персанажа, які зацікавіў, напрыклад, нейкі чалавек звоніць ва ўсе кватэры.

— Хто асноўныя кліенты вашай кампаніі?

— Самыя розныя людзі. Ёсць вядомыя артысты і спартсмены, бізнесмены і звычайныя служачыя, рабочыя, пенсіянеры. Усе, хто зацікаўлены ў камфорце і бяспецы. Гэта не толькі жыхары сталіцы ці абласных цэнтраў. Сярод нашых кліентаў ёсць жыхары райцэнтраў і нават вяскоўцы.

— Іван, што бы вы параілі людзям, якія жадаюць усталяваць сістэму відэаназірання?

— Найперш, звяртацца да нас! Насамрэч крытэрый вельмі просты. Усе складнікі: абсталяванне, праграмнае забеспячэнне, мантаж і далейшае абслугоўванне трэба атрымаць з адных рук. Наша задача — пастаўка кліенту комплексных рашэнняў закончанага тыпу. Прадумваць усе нюансы і праводзіць інтэграцыю — гэта наш “галаўны боль”, а не кліента.

Як павысіць бытавую культуру?

— На жаль, бытавая культура не заўсёды на высокім узроўні і, як можна зрабіць выснову, гэта мала залежыць ад сацыяльнага і матэрыяльнага становішча людзей. У некаторых старых дамах на завадскіх ускраінах, дзе жывуць у асноўным пенсіянеры і купілі кватэры не самыя багатыя людзі, падтрымліваецца ідэальны парадак. А ў новым доме, дзе людзі з вышэйшай адукацыяй і з салідным дастаткам пабудавалі кватэры, чамусьці хамскае стаўленне да пад'езда, ліфтоў.

Пад'езд пад наглядам.

— Дарэчы, зараз мы выступаем генеральным праекціроўшчыкам сістэмы відэаназірання ў ліфтах. МЖКГ зацікаўлена ў тым, каб ліфты ў новых дамах, а таксама пасля мадэрнізацыі, былі абсталяваны сістэмай відэаназірання. Пакуль такіх у Мінску прыкладна 120 у жылых дамах і адміністрацыйных будынках. Аднак планамерная праца ў гэтым накірунку вядзецца, і з часам усё ліфты будуць абсталёўвацца сістэмай відэаназірання цэнтралізаванага тыпу.

Выязджаючы на аб'екты, я бачыў пажылых людзей і жанчын з дзецьмі, якія не маглі зайсці ў ліфт, бо асобныя грамадзяне блытаюць яго з грамадскім туалетам. Мы прапануем “разумнае” відэа: сістэма будзе падаваць сігнал толькі па зададзеных параметрах, напрыклад, калі ў ліфце хуліганяць. Таксама ў выпадку задымлення, яшчэ нейкіх надзвычайных сітуацыій яна аўтаматычна накіруе на аб'ект патрэбную службу. Нашы спецыялісты могуць запраграмаваць сістэму на перадачу сігналу пра падзею практычна па любым сцэнары.

На мой погляд, відэаназіранне спрыяе павышэнню бытавой культуры і з'яўляецца сродкам прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў. Мала хто адважыцца пад відэакамерай выхопліваць сумку ў пенсіянеркі. Ну а калі такое здарыцца, злачынца хутка знойдуць дзякуючы сістэме распазнавання асоб, якая ўжо працуе ў тэставым рэжыме.

Ліфт пад наглядам.

 Абарона ад шпіянажу за суседзямі

— Іван, запісы з камер даступныя і аператару, то бок вашым супрацоўнікам. Якія гарантыі, што ніхто не выкарыстоўвае іх у сваіх альбо ў інтарэсах трэціх асоб?

— Кожная сістэма выконвае толькі сваё заданне. Акрамя таго, распрацаваны складаныя шматступенныя сістэмы з размежаваннем узроўню доступу і паўнамоцтваў. Тут ключавое слова шматступенныя, таму што адзін-два ўзроўні абароны можна абыйсці, а больш — практычна немагчыма. Усе звароты спецыялістаў да сістэмы фіксуюцца ў электронным часопісе без магчымасці ўнесці змены. Да таго ж можна наладзіць сістэму абвесткі і аўтаматычнае блакаванне доступу ў выпадку несанкцыяніраванага звароту. Станам работы сістэмы, кантролем доступу, а таксама вырашэннем няштатных сітуацый з інфраструктурай займаецца наша служба маніторынгу. У кругласутачным рэжыме адсочваюцца ўсе параметры і прымаюцца меры па ліквідацыі непаладак.

— Вы расказалі пра ўнутраную кухню аператара. А што рабіць з жыхарамі шматкватэрных дамоў? Раптам хтосьці вырашыць збіраць кампрамат на суседзяў?

— Калі мы перадаем правы на выгрузку відэаархіва, да прыкладу, старшыні таварыства ўласнікаў, то ўсё таксама фіксуецца ў электронным выглядзе, уключаючы IP-адрас, з якога ён падключаўся і на якія кнопкі ў сістэме націскаў. Калі казаць пра запыты оn-line, то мы правяраем усе ідэнтыфікацыйныя даныя і даем інфармацыю толькі той асобе, з якой у нас падпісана дамова. Выпадкі, калі тэлефануе мужчына і просіць “выдаліць відэа, таму што яно можа разбурыць нашу сям'ю”, а дамова аформлена на жонку, мы нават не разглядаем і ў сямейных разборках не ўдзельнічаем. Для карыстальнікаў у нас прадугледжаны просты і зразумелы спосаб доступу па лагіну і паролю праз web-інтэрфейс. Аднак ёсць магчымасць доступу праз спецыяльнае праграмнае забеспячэнне і мабільны дадатак.

— Якія яшчэ цікавыя распрацоўкі ёсць у вашай кампаніі?

— У нас шмат розных напрамкаў, па якіх мы працуем. Да прыкладу, зараз абмяркоўваюцца магчымасці інтэгравання нашай сістэмы відэаназірання з паслугамі Дэпартамента аховы МУС. Сутнасць у тым, што пры спрацоўванні сігналізацыі на аб'екце, абсталяваным нашай сістэмай, “малюнак” адразу паступае на пульт аператыўнага дзяжурнага! Гэта значыць, што супрацоўнікі міліцыі едуць па сігналу “не ўсляпую”, не шукаюць злоўмысніка па прыкметах, яны дакладна ведаюць, хто патрэбны. Для карыстальнікаў гэта таксама зручна. Практычна ва ўсіх нашых кліентаў усталяваная ахоўная сігналізацыя. Але пакуль абсталяванне працуе як дзве самастойныя сістэмы, а ў перспектыве змогуць як адно цэлае! Наш падыход такі, што ўсім кампаніям, арганізацыям, якія займаюцца пытаннямі забеспячэння бяспечнага і камфортнага асяроддзя, трэба аб'ядноўвацца, каб спажыўцы атрымлівалі адзін высакаякасны пакет паслуг. Каб былі выпрацаваны адзіныя стандарты да пабудовы сістэм відэаманіторынгу. Гэта дазволіць ствараць сапраўды сучасныя сістэмы, якія адпавядаюць сусветным стандартам!

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Фота кампаніі “Мультысэрвісныя сістэмы”

УНН 191759844

*На правах рекламы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.