Вы тут

Амаль палова першакурснікаў БДПУ - медалісты і выпускнікі педкласаў


27 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбылося адкрытае залічэнне абітурыентаў на дзённую і завочную форму навучання. На 1145 бюджэтных месцаў (800 - на дзённай форме і 345 - на завочнай) было пададзена каля 2600 заяў. Такім чынам сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў каля 2,5 чалавека на месца.


Студэнтамі дзённай бюджэтнай формы атрымання вышэйшай адукацыі сталі 157 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ з адзнакай (каля 20% ад агульнага прыёму на дзённую бюджэтную форму) і каля 260 выпускнікоў гімназій і ліцэяў.

У БДПУ паступілі больш як 210 выпускнікоў педагагічных класаў, амаль 170 з іх скарысталіся правам паступлення без іспытаў па выніках гутаркі. Такая магчымасць прадастаўляецца толькі тым выпускнікам, у якіх ацэнкі па профільных прадметах у атэстаце не ніжэй за 8 балаў, а па ўсіх астатніх - не ніжэй за 7 балаў. Таксама абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць у абітурыента рэкамендацыі педагагічнага савета школы. Сярэдні бал атэстата ў выпускнікоў педкласаў, якія сталі студэнтамі БДПУ, складае 8,9, што на адзін бал вышэй, чым у абітурыентаў, які паступалі па агульным конкурсе.

На 8 спецыяльнасцях прахадныя балы выраслі ад 20 да 50 пунктаў. Напрыклад, на спецыяльнасці "аліганфрэнапедагогіка" прахадны бал склаў 268 (у 2017 годзе - 218). На спецыяльнасці "сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога" вырас на 42 балы і складае 271 (у 2017 годзе - 229), "псіхалогія" --  316 (у 2017 годзе - 282).

Сярод факультэтаў асабліва выразна рост прахадных балаў прасочваецца на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій ( на спецыяльнасцях "сацыяльная педагогіка", "сацыяльная работа" і "сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога" -- на 20, 26 і 42 балы адпаведна). На  факультэце прыродазнаўства на спецыяльнасць "біялогія і геаграфія" прахадны бал вырас на 27 пунктаў, "біялогія і хімія" - на 14 пунктаў.

Стабільныя, дастаткова высокія прахадныя балы і на факультэтах з самым вялікім наборам. Так, на факультэце дашкольнай адукацыі пры плане набору 145 чалавек прахадны бал, як і летась,  складае 192. На факультэце пачатковай адукацыі пры наборы 120 чалавек прахадны бал - 236.

На двух спецыяльнасцях будуць навучацца студэнты, якія набралі больш як 315 балаў: на спецыяльнасці "выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" (325) і "псіхалогія" (316). Дарэчы, студэнтамі спецыяльнасці "выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" сталі абітурыенты з самымі высокімі баламі па ўніверсітэце - 375, 364 і 325. Больш як 300 балаў мае траціна абітурыентаў, залічаных на спецыяльнасць " лагапедыя". Чатыры абітурыенты, якія набралі больш як 310 балаў, залічаны на спецыяльнасць "Матэматыка і інфарматыка".

У прэс-службе заўважаюць, што пры паступленні на шэраг спецыяльнасцяў конкурс быў значна вышэйшы за сярэдні па ўніверсітэце. Так, пры агульным конкурсе на спецыяльнасці "біялогія і геаграфія", "спартыўна-педагагічная дзейнасць, спартыўная рэжысура" было больш за 14 прэтэндэнтаў на месца. На спецыяльнасць "псіхалогія" конкурс склаў больш за 10 чалавек на месца, "выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" - больш за 8 чалавек на месца, "алігафрэнапедагогіка" - 4 чалавекі на месца.

З кожным годам у галоўны педагагічны ўніверсітэт краіны паступае ўсё больш юнакоў. Так, на факультэце фізічнага выхавання і гістарычным факультэце 60% будучых першакурснікаў - хлопцы. На фізіка-матэматычным факультэце гэты паказчык складае  40%. У цэлым па ўніверсітэце сярод залічаных на першы курс хлопцаў - каля 20%, а сярод выпускнікоў педкласаў, якія пасутпілі ў БДПУ, 25% юнакоў.

Таксама апошнім часам узрасла цікавасць да БДПУ з боку спартсменаў. У гэтым годзе студэнтамі вядучай педагагічнай ВНУ нашай краіны стануць 80 спартсменаў высокага ўзроўню: майстры спорту міжнароднага класа, майстры спорту, кандыдаты ў майстры спорту і першаразраднікі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».