Вы тут

Што зменіцца ў Беларусі 1 жніўня


Павялічыцца бюджэт пражытковага мінімуму, следам за ім — памеры некаторых дапамог і пенсій

БПМ на месяц устаноўлены ў памеры Br213,67. У цэнах чэрвеня ён павялічыўся ў параўнанні з памерам у цэнах сакавіка на 3,4%. Павелічэнне БПМ абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў названы перыяд (117,6%).

У сувязі са змяненнем БПМ павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і вышэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; дапамогі на дзяцей: пры нараджэнні дзіцяці (першага дзіцяці - 10 БПМ, другога і наступных дзяцей - 14 БПМ); па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ), і іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.

Павялічацца дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, для вылічэння якіх прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за папярэдні квартал. Рост вар'іруецца ад Br17 да Br21,87.


Працоўныя пенсіі вырастуць на 10%

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Сярэдні памер пенсій у Беларусі са жніўня складзе Br364,2.

Прэзідэнт Беларусі 17 ліпеня падпісаў указ №278 "Аб павышэнні пенсій", які прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы з 1 жніўня 2018 года. — У выніку пераразліку з гэтай даты памеры працоўных пенсій павялічацца па ацэнцы на 10%. Сярэдні памер пенсій складзе Br364,2, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - Br374,33",  адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны.


Падаражэюць некаторыя віды цыгарэт

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Падаражанне закране прадукцыі ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, на 2 капейкі вырастуць цэны на цыгарэты Прэм'ер QS, Minsk city і Minsk capital, Minsk city QS і Minsk capital QS, Matrix Blue, Portal One. На 3 капейкі стануць даражэй NZ BLACK COMPACT, NZ GOLD COMPACT, на 4 - NZ BLACK QS, NZ GOLD QS, Portal Gold і Portal Silver. на 7 капеек падаражэюць некаторыя віды "Фэст". Цана на цыгарэты Rothmans Demi Click Purple будзе ўстаноўленая на ўзроўні Br1,8.

Цыгарэты ТАА "Тытунь-інвест" таксама зменяцца ў цане. Так, на 2 капейкі падаражэюць некаторыя віды цыгарэт "Карона", на 5 капеек - некаторыя віды LD, Monte Carlo, Camel. Цана на цыгарэты Monte Carlo Evo Impulse будзе ўстаноўленая на ўзроўні Br1,95, Sobranie Evolve - Br2,95.


life :) абвясціў пра павышэнне тарыфаў

У сярэднім, кошт вырасце на 6,5%. У некаторыя тарыфы дадаецца безлімітны трафік для Instagram і Twitter.

— Пры гэтым кошт тарыфаў павялічваецца нязначна, напрыклад, абаненцкая плата Shake 1 вырасце на 40 капеек, з 9,50 руб / мес да 9,90 руб / мес, а Shake 2-4 падаражэюць на 1 рубель, — паведамілі ў кампаніі.

У тарыфы Сям'я і Мульцінет да безліміту на месенджары Viber, WhatsApp, BiP дадасца безліміт на яшчэ адзін месенджар —Telegram. Таксама стане больш уключаных хвілін і трафіку на астатнія рэсурсы. Напрыклад, Сям'я 1 будзе змяшчаць 500 хвілін ва ўсе сеткі і 5 ГБ, кошт складзе 17,9 руб / мес

Астатнія змены можна паглядзець тут.


Знізяцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 571 ад 28 ліпеня 2018 года, паведамляе сайт урада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з $139,1 да $135,4 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $76,5 да $74,4 за 1 т, на таварныя бензіны - з $41,7 да $40,6 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $40,6 за 1 т (была $41,7). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, мазуту, змазачных і іншых масел.

Дар'я СПЕВАК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ і з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.