Вы тут

Цёпла і ў асноўным без ападкаў будзе на гэтым тыдні


Спякота крыху спадзе, тэмпература паветра чакаецца ў асноўным да 30 градусаў. Ападкаў падчас працоўнага тыдня практычна не будзе, дажджы пройдуць толькі месцамі па краіне, — паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак, 31 ліпеня, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 14—20 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад 24 градусаў па паўночным усходзе да 30 па паўднёвым захадзе.

У сераду, 1 жніўня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы — 11—18 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — 19—20. Днём будзе ад 24 градусаў па паўночным усходзе да 30 па паўднёвым захадзе. У чацвер, 2 жніўня, таксама без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—18, днём — 24—29 градусаў. У пятніцу, 3 жніўня, толькі днём у асобных раёнах па захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 14—20 градусаў. Днём будзе 24—29, па паўднёвым захадзе да 30 градусаў

Загаловак у газеце: Сапраўднае лета

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».