Вы тут

Крыёніка прапануе новае жыццё


Першага замарожанага чалавека «абудзяць» ужо праз 50 гадоў?

Крыёніка — гэта тэхналогія захавання цела (а ў некаторых выпадках — мозга) у стане глыбокага астуджэння, але з падтрыманнем усіх жыццёва важных функцый. Яшчэ нядаўна яна «жыла» толькі ў фантастычнай літаратуры і фільмах, але пакрысе навука пачала распрацоўваць гэтую галіну. Некаторыя людзі, якія пакутуюць ад невылечных захворванняў, выкарыстоўваюць крыёніку для таго, каб «дажыць» да таго моманту, калі з'явяцца патрэбныя лекі. Іншыя ж звяртаюцца да яе для «падарожжа ў часе» з мэтай прачнуцца ў далёкай будучыні.


Аднак, нягледзячы на прывабнасць тэхналогіі, ёсць у яе істотны мінус: замарозіць чалавека можна, а вось бяспечна размарозіць (прынамсі на сённяшні момант) нельга. Але прэзідэнт Інстытута крыёнікі ў Мічыгане (ЗША) Дэніс Кавальскі нядаўна зрабіў сенсацыйную заяву: першага крыязамарожанага чалавека можна будзе «абудзіць» ужо праз 50—100 гадоў. Больш за тое, пажылыя пацыенты могуць разлічваць на «ўваскрашэнне» ў маладых целах.

Для пачатку варта расказаць, што Інстытут крыёнікі — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая аказвае паслугі па крыязамарозцы чалавека за 28 000 долараў ЗША. Як заявіў Кавальскі ў інтэрв'ю выданню Daіly Maіl, цяпер у лабараторыі знаходзіцца 160 замарожаных людзей і каля сотні хатніх гадаванцаў, а яшчэ каля 2000 чалавек пагадзіліся замарозіць у яго інстытуце сваё цела пасля смерці. Паводле слоў Кавальскі, крыёніка на сённяшні дзень — гэта «найлепшы спосаб падмануць смерць». Амалоджванне чалавека ў Інстытуце крыёнікі будзе адбывацца пры дапамозе адмысловай тэхналогіі тэрапіі ствалавымі клеткамі.

«Пасля спынення сэрца ва ўрачоў ёсць ад пяці хвілін да паўгадзіны, каб выратаваць чалавека. Гэты час залежыць ад тэмпературы цела і навакольнага асяроддзя. Наша работа з'яўляецца працягам даследавання ствалавых клетак, ін'екцыі якіх у будучыні мы будзем уводзіць замарожаным пацыентам для аднаўлення іх пашкоджаных тканак. Калі б усё, пра што мы клапаціліся, — гэта ваша ДНК, а не ўспаміны і вопыт, то вас можна было б проста кланіраваць. Але гэта быў бы ўжо зусім іншы чалавек».

Дырэктар Інстытута крыёнікі мяркуе, што ў наступныя паўстагоддзя ў іх з'явіцца патрэбная тэхналогія для таго, каб вярнуць да жыцця першых крыязамарожаных пацыентаў. На сённяшні момант асноўнай мэтай інстытута з'яўляецца захаванне не толькі цела, але і мозга разам з усёй інфармацыяй, якая ў ім захоўваецца. На словах усё гэта, вядома, выглядае вельмі прывабна, але, калі ўлічыць той факт, што за апошнія дзесяцігоддзі ў крыязамарозцы не адбылося асабліва значных дасягненняў, вучоныя не асабліва вераць у нечаканы прарыў, хай нават і праз 100 гадоў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.